убо́рачная, -ай, ж.

Уборка ўраджаю, час уборкі ўраджаю.

Распачынаецца ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убо́рачная

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
ж.
Н. убо́рачная
Р. убо́рачнай
Д. убо́рачнай
В. убо́рачную
Т. убо́рачнай
убо́рачнаю
М. убо́рачнай

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

убо́рачны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ўборкі ўраджаю, да часу ўборкі сельскагаспадарчых культур.

Уборачная тэхніка.

Уборачная кампанія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убо́рачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ўборкі сельскагаспадарчых культур. Уборачная пара. Уборачныя работы. Уборачная кампанія. // Прызначаны для ўборкі ўраджаю. Уборачная тэхніка. Уборачныя машыны.

2. у знач. наз. убо́рачная, ‑ай, ж. Уборка ўраджаю, а таксама пара ўборкі ўраджаю. Уборачная не сёння-заўтра распачнецца. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убо́рачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. убо́рачны убо́рачная убо́рачнае убо́рачныя
Р. убо́рачнага убо́рачнай
убо́рачнае
убо́рачнага убо́рачных
Д. убо́рачнаму убо́рачнай убо́рачнаму убо́рачным
В. убо́рачны (неадуш.)
убо́рачнага (адуш.)
убо́рачную убо́рачнае убо́рачныя (неадуш.)
убо́рачных (адуш.)
Т. убо́рачным убо́рачнай
убо́рачнаю
убо́рачным убо́рачнымі
М. убо́рачным убо́рачнай убо́рачным убо́рачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

убо́рачны

1. с.-г. rnte;

убо́рачная машы́на rntemaschine f -, -n;

убо́рачная кампа́нія rntekampagne [-panjə] f -, -n;

2. у знач. наз.:

убо́рачная ж. rntezeit f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

harvester [ˈhɑ:vɪstə] n.

1. убо́рачная машы́на, камба́йн; жняя́рка

2. жнец; жняя́; той, хто збіра́е ўраджа́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

распача́цца, ‑чнецца; зак.

Пачацца ў некалькіх месцах адразу; пачацца інтэнсіўна, актыўна. Уборачная не сёння — заўтра распачнецца. Васілевіч. Недзе далёка пачуўся прыглушаны выбух і ўслед за гэтым распачалася кулямётная страляніна. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віндроўэруборачная машына, якая косіць збажыну, укладвае яе ў рады для далейшага дасыхання і даспявання’ (КТС, Я. Пярмяк). З рус. виндроуэр < англ. windrower < англ. windrow ’паласа скошанага сена, збажына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віндро́ўэр

(англ. windrower, ад wind = вецер + row = рад)

уборачная машына, якая косіць збажыну, укладвае яе ÿ рады для далейшага дасыхання і даспявання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)