уба́чыцца гл. бачыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уба́чыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уба́чуся уба́чымся
2-я ас. уба́чышся уба́чыцеся
3-я ас. уба́чыцца уба́чацца
Прошлы час
м. уба́чыўся уба́чыліся
ж. уба́чылася
н. уба́чылася
Загадны лад
2-я ас. уба́чся уба́чцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час уба́чыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уба́чыцца сов. уви́деться; сви́деться;

я хаце́ў бы зноў з табо́й у. — я хоте́л бы вновь с тобо́й уви́деться;

не ху́тка ўба́чымся — не ско́ро уви́димся (сви́димся)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уба́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Сустрэцца з кім‑н. асабіста, пабачыцца. Алімпа вельмі рада была, што нарэшце ўбачылася з маці. Сабаленка. [Люба:] — Ну, дык бывай, Алеська, праз два тыдні ўбачымся. Мурашка.

2. Уявіцца, здацца. Нейкі час Антон сядзеў, не мяняючы паставы, здзіўлены і ўражаны .. тым, што ўбачылася яму ў цьмянай прасторы ночы, калі ён павярнуўся. Савіцкі. Усё гэта мне ўбачылася і падумалася ў нейкае адно імгненне праз адчуванне няёмкасці. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уба́чыцца sich sehen*; sich weder sehen* (зноў); sich trffen* (сустрэцца)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ба́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак.

1. з кім. Бачыць адзін аднаго, сустракацца.

Б. з сябрамі.

2. Успрымацца зрокам, быць бачным.

Удалечыні бачацца абрысы гор.

3. Паўставаць у думках, уяўляцца.

Будучае ўжо добра бачыцца.

|| зак. уба́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца (да 1 і 3 знач.) і паба́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уви́деться уба́чыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

повида́ться паба́чыцца, уба́чыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увида́ться уба́чыцца, угле́дзецца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сви́деться сов., разг. уба́чыцца, паба́чыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)