Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
У́барцьж.Úbarc’ iÚbarz f - (рака)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Старая Убарць (р., бас. Убарці) 5/456; 10/412
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
У́бортьр.У́барць, -ці ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КАРО́СЦІНКА,
рака ў Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р.Убарць (бас.р. Прыпяць). Даўж. 33,8 км. Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Дуброва. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. Рэчышча на працягу 21 км да вусця каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІДО́ВЕЦ, Свідоўка, Балотніца, Плотніца,
рака ў Жытомірскай вобл. Украіны і ў Гомельскай вобл. Беларусі, правы прыток р.Убарць (бас.р. Прыпяць). Даўж. 61 км, у межах Беларусі — 16 км. Пл. вадазбору 600 км². Пачынаецца за 6 км на ПнЗ ад в. Кованка Алеўскага р-на Жытомірскай вобл., вусце каля в. Картынічы Лельчыцкага р-на (раней рака ўпадала ў р. Лохніца — прыток р.Убарць). Цячэ ў межах Палескай нізіны. Даліна амаль на ўсім працягу невыразная. Пойма ў верхнім і сярэднім цячэнні чаргуецца па берагах, у ніжнім — суцэльная, шыр. да 1,5 км, парасла лесам і хмызняком, месцамі адкрытая, лугавая, у асн. забалочаная. Рэчышча ў верхнім і сярэднім цячэнні слабазвілістае, шыр. 6—8 м, у ніжнім шыр. 15 м, на тэр. Беларусі каналізаванае. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАВО́Е,
вёска ў Беларусі, у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобл., на р.Убарць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдЗ ад г.п. Лельчыцы, 231 км ад Гомеля, 56 км ад чыг. ст. Славечна, на шашы Лельчыцы—Глушкавічы. 1380 ж., 412 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛА,
нізіннае балота на З Ельскага і У Лельчыцкага р-наў Гомельскай вобл., у вадазборы р.Убарць і Батыўля. Пл. 17,9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 12,4 тыс.га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 1,2 м. Балота асушана адкрытай сеткай, 4,2 тыс.га дрэнажом. Вырошчваюць сеяныя травы і збожжавыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАЖА́НКА,
вёска ў Беларусі, у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобл., за 5 км ад р.Убарць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 37 км на ПнУ ад Лельчыц, 244 км ад Гомеля, 60 км ад чыг. ст. Ельск. 536 ж., 217 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.