уба́віцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.

Зменшыцца, скараціцца.

У. ў вазе.

Вады ў студні ўбавілася.

|| незак. убаўля́цца, -я́ецца.

|| наз. убаўле́нне, -я, н. і уба́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уба́віцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. уба́віцца уба́вяцца
Прошлы час
м. уба́віўся уба́віліся
ж. уба́вілася
н. уба́вілася

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уба́віцца сов.

1. уба́виться;

ко́лькасць студэ́нтаў ~вілася — коли́чество студе́нтов уба́вилось;

2. (в весе) уба́вить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уба́віцца, убаўлюся, убавішся, убавіцца; зак.

1. Зменшыцца, паменшыцца (у памерах, аб’ёме, колькасці і пад.). За год сям’я ўбавілася напалову. Убавіцца ў вазе. // часцей безас. Паменшыцца, аслабіцца ў сваім праяўленні (пра сілу якога‑н. дзеяння, стану і пад.). Кажу, не бяда, пані Ядзя, гонару ад таго не ўбавіцца, а дровы ў школе будуць. Быкаў.

2. часцей безас. Аддзяліцца ад чаго‑н., памяншаючы памеры, аб’ём або колькасць чаго‑н. З калоны ўбавілася некалькі чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уба́віцца разм. гл. зменшыцца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

поуба́виться уба́віцца, паме́ншыцца, зме́ншыцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

убаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да убавіцца.

2. Зал. да убаўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

учаса́цца, учэшацца; зак.

Убавіцца ў працэсе часання ​1 (пра воўну, лён і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усушы́цца, усушыцца; зак.

1. Стаць сухім, высушыцца.

2. Убавіцца ў вазе ў працэсе сушкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. убаўляць — убавіць і стан паводле знач. дзеясл. убаўляцца — убавіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)