тэхні́чны, -ая, -ае.

1. гл. тэхніка.

2. Які мае адносіны да работы машын і механізмаў, звязаны з абслугоўваннем тэхнікі якой-н. вытворчасці.

Тэхнічная дапамога.

Т. аддзел.

3. Які падлягае выкарыстанню або апрацоўцы ў прамысловасці.

Тэхнічная вада.

4. Які выконвае розныя дапаможныя работы ў якой-н. справе, не адказны.

Т. сакратар.

5. Які вызначаецца высокай тэхнікай, майстэрствам (у спорце, мастацтве).

Т. футбаліст.

|| наз. тэхні́чнасць, -і, ж. (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэхні́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тэхні́чны тэхні́чная тэхні́чнае тэхні́чныя
Р. тэхні́чнага тэхні́чнай
тэхні́чнае
тэхні́чнага тэхні́чных
Д. тэхні́чнаму тэхні́чнай тэхні́чнаму тэхні́чным
В. тэхні́чны (неадуш.)
тэхні́чнага (адуш.)
тэхні́чную тэхні́чнае тэхні́чныя (неадуш.)
тэхні́чных (адуш.)
Т. тэхні́чным тэхні́чнай
тэхні́чнаю
тэхні́чным тэхні́чнымі
М. тэхні́чным тэхні́чнай тэхні́чным тэхні́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тэхні́чны в разн. знач. техни́ческий;

~ная адука́цыя — техни́ческое образова́ние;

~ныя культу́ры — техни́ческие культу́ры;

т. мі́німум — техни́ческий ми́нимум;

т. рэда́ктар — техни́ческий реда́ктор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэхні́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тэхнікі (у 1 знач.), звязаны з ёй. Тэхнічныя праблемы. Тэхнічны прагрэс. Тэхнічная рэканструкцыя народнай гаспадаркі. // Які звязаны з вывучэннем, пашырэннем і навуковай распрацоўкай тэхнікі; які абумоўлівае гэтыя працэсы. Тэхнічныя навукі. Тэхнічныя веды. Тэхнічная літаратура. Тэхнічная інфармацыя. // Які заняты, працуе ў галіне тэхнікі. Тэхнічная інтэлігенцыя.

2. Які мае адносіны да тэхнікі (у 2 знач.), звязаны з абслугоўваннем, захаваннем, выкарыстаннем і эксплуатацыяй яе. Тэхнічныя навыкі. Тэхнічныя прыёмы.

3. Які мае адносіны да работы машын і механізмаў, звязаны з працэсам вытворчасці чаго‑н. Тэхнічныя магчымасці станка. Тэхнічныя патрабаванне Тэхнічная дакументацыя. // Звязаны з абслугоўваннем тэхнікі якой‑н. вытворчасці. Тэхнічная служба. Тэхнічны аддзел. Тэхнічны склад.

4. Які падлягае выкарыстанню або апрацоўцы ў прамысловасці. Тэхнічныя культуры. Тэхнічная вада. Тэхнічнае масла.

5. Які выконвае розныя дапаможныя работы ў якой‑н. справе. Тэхнічны сакратар. Тэхнічныя работнікі сцэны.

6. Які абазначае спецыяльнае паняцце, што адносіцца да якой‑н. галіны тэхнікі і навукі; прафесіянальны (пра слова, выраз). Тэхнічны тэрмін.

7. Які вылучаецца высокай тэхнікай, майстэрствам (пра спорт, мастацтва). Тэхнічны баксёр.

•••

Тэхнічны кантроль — нагляд за якасцю прамысловай прадукцыі, за адпаведнасцю яе ўстаноўленым стандартам.

Тэхнічны мінімум — сукупнасць ведаў у якой‑н. галіне, неабходныя для рабочага адпаведнай спецыяльнасці.

Тэхнічная норма — норма выпрацоўкі, якая ўстанаўліваецца з улікам забеспячэння тэхнікай і ўмоў працы.

Тэхнічны рэдактар — рэдактар, які ведае паліграфічным афармленнем кнігі, газеты і пад.

Тэхнічны савет — кансультатыўны орган па пытаннях тэхнікі (пры міністэрстве, навукова-даследчым інстытуце, канструктарскім бюро).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэ́хніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

1. Сукупнасць сродкаў працы, ведаў і дзейнасці, што служаць для стварэння матэрыяльных каштоўнасцей.

Навука і т.

2. Сукупнасць прыёмаў і навыкаў, што выкарыстоўваюцца ў якой-н. галіне дзейнасці або мастацтве.

Авалодаць тэхнікай.

Музычная т.

Т. справаводства.

3. зб. Машыны, розныя прылады той ці іншай галіны вытворчасці.

Рамонт тэхнікі.

Ваенная т.

|| прым. тэхні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэхні́чны

(гр. technikos = майстэрскі)

1) звязаны з тэхнікай, яе пашырэннем, вывучэннем і навуковай распрацоўкай (напр. т. прагрэс, т-ыя навукі);

2) звязаны з абслугоўваннем і выкарыстаннем тэхнікі (напр. т-ыя навыкі);

3) які падлягае прамысловай апрацоўцы, выкарыстанню (напр. т-ыя культуры, т-ая вада);

4) які выконвае дапаможныя работы (напр. т. сакратар);

5) які вылучаецца высокім майстэрствам (напр. т. баксёр).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэхні́чна прысл., тэхні́чны

1. (якасна) gewndt, geschckt;

2. (які мае дачыненне да тэхнікі, вытворчасці і г. д.) tchnisch;

тэхні́чная адука́цыя tchnische Bldung;

тэхні́чныя зве́сткі tchnische Dten;

тэхні́чная дакумента́цыя tchnische Dokumentatin [nterlagen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

навуко́ва-тэхні́чны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да навукі і тэхнікі, звязаны з праблемамі навукі і тэхнікі.

Навукова-тэхнічны прагрэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тэхнічны аналіз 10/408

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Тэхнічны прагрэс 3/197; 10/409

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)