тэхні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).

1. Работніца, якая прыбірае памяшканне; прыбіральшчыца.

2. Машына тэхнічнай дапамогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэхні́чка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. тэхні́чка тэхні́чкі
Р. тэхні́чкі тэхні́чак
Д. тэхні́чцы тэхні́чкам
В. тэхні́чку тэхні́чак
Т. тэхні́чкай
тэхні́чкаю
тэхні́чкамі
М. тэхні́чцы тэхні́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тэхні́чка ж., разг. техни́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэхні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм.

1. Работніца, якая прыбірае памяшканне; прыбіральшчыца. З вучнямі, якія дрэнна займаліся па мове,.. [настаўніца] заставалася пасля ўрокаў у якім-небудзь класе, выклікаючы нездавальненне тэхнічак, якія не маглі падмесці клас і пайсці хутчэй дадому. Ермаловіч.

2. Машына тэхнічнай дапамогі. Прыехала тэхнічка і паправіла электралінію.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

техни́чка разг. тэхні́чка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вартаўні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Жанчына, якая прыбірае школу і наглядае за ёю; тэхнічка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)