тэст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Стандартнае заданне, якое прымяняецца для вызначэння разумовых здольнасцей, схільнасцей, ведаў, уменняў чалавека і іншых бакоў яго асобы.

Т. на інтэлектуальнае развіццё.

Т. ацэнкі матэматычных здольнасцей.

2. Пробныя ўздзеянні на арганізм для вывучэння розных фізіялагічных працэсаў у ім, а таксама для вызначэння функцыянальнага стану асобных органаў, тканак і арганізма ў цэлым.

Зрокавы, слыхавы т.

Т. на наяўнасць цяжарнасці.

3. У інфарматыцы: задача з вядомым рашэннем, прызначаная для праверкі правільнасці работы ЭВМ і яе праграмнага забеспячэння.

Т. для праверкі памяці ЭВМ.

|| прым. тэ́ставы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэст (род. тэ́сту) м. тест

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэ́ст

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тэ́ст тэ́сты
Р. тэ́ста тэ́стаў
Д. тэ́сту тэ́стам
В. тэ́ст тэ́сты
Т. тэ́стам тэ́стамі
М. тэ́сце тэ́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Тэст 1/253

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

тэст, ‑а, М ‑сце, м.

Спец. Стандартнае заданне, якое прымяняецца ў псіхалогіі і педагогіцы для вызначэння разумовых здольнасцей, схільнасцей, валявых якасцей чалавека і іншых бакоў яго асобы.

[Англ. test — даследаванне, выпрабаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэст

т. 16, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэст м. тс. пед. Test m -(e)s, -e і -s, Prüfung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тэст

(англ. test = выпрабаванне, даследаванне)

1) спецыяльнае заданне для выяўлення здольнасцей, схільнасцей, валявых якасцей чалавека;

2) апытальнік для сацыялагічнага абследавання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Тэст ‘выпрабавальнае заданне’ (ТСБМ, Улас.). Запазычана з англ. test ‘выпрабаванне, даследаванне’ ў XX ст., выводзіцца праз франц. test ‘ганчарны посуд’ з лац. testu, testa — ‘посуд, у якім правяралі якасць атрыманага металічнага вырабу, першапачаткова ў алхімікаў’ (Сной₂, 762; ЕСУМ, 5, 561; Арол, 4, 67). Сюды ж тэстава́нне, тэсці́раванне ‘праверка ведаў абітурыентаў’ (Каўрус, Словаклад).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэст

(англ. test = выпрабаванне, даследаванне)

1) стандартнае заданне для выяўлення разумовых здольнасцей, схільнасцей, валявых якасцей чалавека;

2) апытальнік для сацыялагічнага абследавання.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)