Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
тэрыто́рыяж. террито́рия
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тэрыто́рыя, ‑і, ж.
Зямельная прастора з пэўнымі межамі. Тэрыторыя дзяржавы. Тэрыторыя калгаса. Тэрыторыя завода. □ Тэрыторыя Беларускай ССР не можа быць зменена без яе згоды. Граніцы паміж Беларускай ССР і іншымі саюзнымі рэспублікамі могуць зменьвацца па ўзаемнаму пагадненню адпаведных рэспублік, якое падлягае зацвярджэнню Саюзам ССР.Канстытуцыя БССР.// Частка якой‑н. краіны (вобласць, раён і пад.). Уражаны і здзіўлены Пракоп запыніўся, ступіўшы на тэрыторыю пасёлка, бегла акінуў поглядам калгасны двор і будынкі.Колас.Праз хвіліну бензасклад узарваўся са страшэннай сілай, раскідаўшы полымя па ўсёй тэрыторыі станцыі — на будынкі, вагоны, склады.Шамякін.На тэрыторыі Сіпаковага староства адбываліся вельмі часта розныя непажаданыя здарэнні.Лынькоў.// Вобласць пашырэння, распаўсюджання якіх‑н. з’яў. Ізаглосы .. перасякаюць .. моўную тэрыторыю ў розных напрамках, што дазваляе выдзеліць больш дробныя падгрупы ў складзе паўднёвазаходніх гаворак.Мацкевіч.
[Лац. territorium.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрыто́рыяж. Territórium n -s, -ri¦en, Gebíet n -(e)s, -e;
тэрыто́рыя краі́ны Lándesgebiet n, Hóheitsgebiet n;
паве́траная тэрыто́рыя Lúftraum m -s;
адкры́тая тэрыто́рыя Fréifläche f -, -n, Fréigelände n -(e)s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ТЭРЫТО́РЫЯ (лац. territorium ад terra зямля),
1) частка паверхні зямной сушы з прыроднымі, а таксама створанымі ў выніку чалавечай дзейнасці ўласцівасцямі і рэсурсамі. Характарызуецца працягласцю (плошчай), асаблівасцямі геагр. становішча, пэўным тыпам прыроднага ландшафту, гасп. асвоенасцю і інш. 2) Адм.-тэр. адзінка ў некат. краінах; вылучаецца нараўне з асн.адм. адзінкай па прыкметах (адзнаках) меншай абжытасці і асвоенасці і інш., з абмежаванымі правамі мясц. кіравання. Т. вылучаецца ў Аўстраліі, Венесуэле, Індыі, Канадзе (нараўне са штатамі і інш.адм. адзінкамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэрыто́рыя
(лац. territorium, ад terra — зямля)
1) прастора зямлі з пэўнымі межамі (напр. т. раёна, т. горада);
2) вобласць пашырэння, распаўсюджання якіх-н. з’яў (напр. моўная т.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Тэрыто́рыя ‘абшар, працяг зямлі’ (ТСБМ, Пятр.). Можа разглядацца як адаптаваны тэрмін з мясцовай актавай лаціны ВКЛ, параўн. лац.territorium ‘абшар, прыналежны да нейкага горада, ваколіца горада; поле, маёмасць, уладанне; рэгіён’ (Жлутка). Магчыма, пазнейшае абноўленае запазычанне праз рус.территория з франц.territoire, англ.territory, што ўзыходяць да лац.terra ‘зямля’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тэрыто́рыя
(лац. territorium, ад terra = зямля)
1) зямельная прастора з пэўнымі межамі (напр. т. раёна, т. горада);
2) вобласць распаўсюджання якіх-н. з’яў (напр. моўная т.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ЭТНІ́ЧНАЯ ТЭРЫТО́РЫЯ,
тэрыторыя пераважнага размяшчэння пэўнага этнасу, якая ўключае арэал яго фарміравання і кампактнага рассялення, а таксама раёны змешвання з інш. нацыянальнасцямі. Асаблівасці размяшчэння і прыродныя ўмовы Э.т. істотна ўплываюць на жыццё этнасу, яго культуру і побыт. Э.т. — гал. падстава пры ўстанаўленні дзярж. граніц і фарміраванні нац.-дзярж. структуры. Гл. таксама Этнічная група, Этнаграфічныя карты.