тэрмі́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тэрмі́тны тэрмі́тная тэрмі́тнае тэрмі́тныя
Р. тэрмі́тнага тэрмі́тнай
тэрмі́тнае
тэрмі́тнага тэрмі́тных
Д. тэрмі́тнаму тэрмі́тнай тэрмі́тнаму тэрмі́тным
В. тэрмі́тны (неадуш.)
тэрмі́тнага (адуш.)
тэрмі́тную тэрмі́тнае тэрмі́тныя (неадуш.)
тэрмі́тных (адуш.)
Т. тэрмі́тным тэрмі́тнай
тэрмі́тнаю
тэрмі́тным тэрмі́тнымі
М. тэрмі́тным тэрмі́тнай тэрмі́тным тэрмі́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тэрмі́тны тех. терми́тный;

~ная зва́рка — терми́тная сва́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэрмі́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэрміту ​1, звязаны з выкарыстаннем яго. Тэрмітная з варка.

•••

Тэрмітная сумесь — тое, што і тэрміт ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрмі́т¹, -у, Мі́це, м. (спец.).

Парашкападобная сумесь алюмінію ці магнію з вокісамі некаторых металаў, якая пры гарэнні дае вельмі высокую тэмпературу.

|| прым. тэрмі́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

терми́тный хим., техн. тэрмі́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АЛЮМІНАТЭРМІ́Я

(ад алюміній + грэч. thermē цяпло),

від металатэрміі; тэрмічны працэс, заснаваны на аднаўленні парашкападобным алюмініем кіслародных злучэнняў металаў.

Адбываецца ў плавільнай шахце ці тыглі, куды засыпаецца парашкападобная шыхта, якая падпальваецца з дапамогай запальнай сумесі. Пры гарэнні развіваецца высокая т-ра (да 3000 °C), цеплата рэакцыі складае не менш за 2300 кДж/кг сумесі. Калі цеплата рэакцыі меншая, то сумесь вокісу металу з алюмініем падаграваюць у эл. печы (алюмінатэрмія электрапечная), калі пры аднаўленні вылучаецца вял. колькасць цяпла (без дадатковага яго падвядзення), ажыццяўляецца алюмінатэрмія пазапечная. Алюмінатэрмія выкарыстоўваецца для награвання і расплаўлення кантаў метал. вырабаў, што зварваюцца (напр., пры тэрмічнай зварцы рэек), для запальных сумесяў, у металургіі для атрымання з аксідаў металаў і сплаваў (безвугляродзістых металаў, ферасплаваў, лігатур).

Да арт. Алюмінатэрмія. Схема тэрмітнай зваркі рэек: 1 — шлак; 2 — тыгель; 3 — вадкі тэрмітны метал; 4 — зварачная форма.

т. 1, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)