Тэрмальныя воды 3/354, 407; 8/519; 10/397
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэрма́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
тэрма́льны |
тэрма́льная |
тэрма́льнае |
тэрма́льныя |
| Р. |
тэрма́льнага |
тэрма́льнай тэрма́льнае |
тэрма́льнага |
тэрма́льных |
| Д. |
тэрма́льнаму |
тэрма́льнай |
тэрма́льнаму |
тэрма́льным |
| В. |
тэрма́льны (неадуш.) тэрма́льнага (адуш.) |
тэрма́льную |
тэрма́льнае |
тэрма́льныя (неадуш.) тэрма́льных (адуш.) |
| Т. |
тэрма́льным |
тэрма́льнай тэрма́льнаю |
тэрма́льным |
тэрма́льнымі |
| М. |
тэрма́льным |
тэрма́льнай |
тэрма́льным |
тэрма́льных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
терма́льный геол. тэрма́льны;
терма́льные исто́чники тэрма́льныя крыні́цы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тэрма́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да тэрмаў (у 2 знач.). Тэрмальная вада. Тэрмальныя крыніцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЭМАВЕ́НД,
патухлы вулкан у гарах Эльбурс, на Пн Іранскага нагор’я. Выш. 5604 м (найвыш. вяршыня Ірана). Складзены з андэзітавых лаў, знаходзіцца ў стадыі сольфатары (выхады гарачых газаў, тэрмальныя крыніцы). Ледавікі.
т. 6, с. 345
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́СА,
дзеючы вулкан у Японіі, у цэнтр. частцы в-ва Кюсю. Выш. 1592 м. Пакаты лававы конус зрэзаны радыяльнымі трэшчынамі; складзены пераважна з андэзітаў. Тэрмальныя крыніцы. Нац. парк Аса (пл. 73 тыс. га, засн. Ў 1934).
т. 2, с. 16
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ПА (Apo),
дзеючы вулкан на в-ве Мінданао, у Азіі. Выш. 2954 м (самы высокі на Філіпінах). Складзены з андэзітаў, знаходзіцца ў сальфатарнай стадыі (гл. Сальфатары). Укрыты трапічнымі, мяшанымі лясамі, хмызнякамі; каньёны, вадаспады, тэрмальныя крыніцы. Нац. парк Маўнт-Апа (пл. 72,9 тыс. га, засн. ў 1936).
т. 1, с. 411
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́МА-ДЭ-АРАГО́Н (Alama de Aragon; ад араб. аль-хама цёплыя воды),
бальнеалагічны курорт у Іспаніі. У даліне р. Халон, непадалёку ад г. Сарагоса. Тэрмальныя (да 35 °C) радонавыя воды выкарыстоўваюцца для лячэння хвароб органаў руху і апоры, дыхання, нырак, жоўцевых шляхоў і інш. Мінер. крыніцы былі вядомыя рымлянам і арабам.
т. 1, с. 227
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНФ (Banff),
бальнеакліматычны курорт у Канадзе. На ПнЗ ад г. Калгары, на схілах Скалістых гор. Горны клімат і тэрмальныя сульфідныя воды. Шматлікія гасцініцы, матэлі, кемпінгі. Буйны цэнтр турызму і адпачынку. Месца правядзення карнавалаў, спаборніцтваў па зімовых відах спорту, міжнар. канферэнцый, фестываляў мастацтваў; цэнтр першага ў Канадзе нац. парку Банф (з 1885, пл. 660 тыс. га).
т. 2, с. 283
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)