Тэле- пачатковы элемент складаных слоў (т. зв. абрамарфема) з агульным значэннем ‘далёкае, аддаленае’, што паходзіць ад грэч. τῆλε ‘далёка’ (< і.-е. *k​el‑ ‘далёкі’), гл. тэлебачанне, тэлевізар, тэлеграма і пад. (Арол, 4, 54; ЕСУМ, 5, 537).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэ́ле-прэс-канферэ́нцыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. тэ́ле-прэс-канферэ́нцыя тэ́ле-прэс-канферэ́нцыі
Р. тэ́ле-прэс-канферэ́нцыі тэ́ле-прэс-канферэ́нцый
Д. тэ́ле-прэс-канферэ́нцыі тэ́ле-прэс-канферэ́нцыям
В. тэ́ле-прэс-канферэ́нцыю тэ́ле-прэс-канферэ́нцыі
Т. тэ́ле-прэс-канферэ́нцыяй
тэ́ле-прэс-канферэ́нцыяю
тэ́ле-прэс-канферэ́нцыямі
М. тэ́ле-прэс-канферэ́нцыі тэ́ле-прэс-канферэ́нцыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тэ́лео́у-бі́знес

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. тэ́лео́у-бі́знес
Р. тэ́лео́у-бі́знесу
Д. тэ́лео́у-бі́знесу
В. тэ́лео́у-бі́знес
Т. тэ́лео́у-бі́знесам
М. тэ́лео́у-бі́знесе

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Тэле... 10/381

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

тэле...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) тэлевізійны, напр.: тэлевяшчанне, тэлеантэна, тэлевежа, тэлемастацтва, тэленарыс, тэлеперадача, тэлерэклама, тэлерэпартаж, тэлеўрок;

2) які адбываецца, рэгулюецца з далёкай адлегласці, напр.: тэлевымярэнне, тэлекіраванне, тэлеметрыя, тэлемеханіка, тэлемеханічны, тэлесігналізацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэле...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая: 1) азначае дзеючы на далёкую адлегласць, напрыклад: тэлебачанне, тэлеграф; 2) адпавядае па значэнню слову «тэлевізійны», напрыклад: тэлеэкран, тэлефільм.

[Грэч. tēle — далёка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэле...

т. 16, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

presenter [prɪˈzentə] n.

1. BrE вяду́чы тэ́ле- і ра́дыёпраграм

2. той, хто ро́біць прэзента́цыі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

«БЕЛАРУ́СКАЕ ТЭЛЕБА́ЧАННЕ І РА́ДЫЁ»,

штотыднёвая газета. Выдаецца з 1957 у Мінску на бел. мове. Да 1960 наз. «Гаворыць Мінск», у 1960—70 — «Беларускае радыё і тэлебачанне», з 1970 сучасная назва. Друкуе тэле- і радыёпраграмы, якія трансліруюцца і рэтрансліруюцца на Беларусі па 19 каналах, анонсы тэле- і радыёперадач, інтэрв’ю з іх удзельнікамі і стваральнікамі, тэхн. кансультацыі і інш.

т. 2, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

dobranoc

1. дабранач; добрай ночы;

2. калыханка (тэле- або радыёперадача)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)