тэлегра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.

Паведамленне, якое перадаецца па тэлеграфе (у 1 знач.), а таксама бланк з такім паведамленнем.

Віншавальная т.

|| прым. тэлегра́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлегра́ма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. тэлегра́ма тэлегра́мы
Р. тэлегра́мы тэлегра́м
Д. тэлегра́ме тэлегра́мам
В. тэлегра́му тэлегра́мы
Т. тэлегра́май
тэлегра́маю
тэлегра́мамі
М. тэлегра́ме тэлегра́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тэлегра́ма ж. телегра́мма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэлегра́ма, ‑ы, ж.

Паведамленне, перададзенае па тэлеграфе. Вечарамі па сценах .. няспыннай стужкай бягуць светавыя літары тэлеграм, толькі што атрыманых рэдакцыяй з усіх канцоў свету. Новікаў. Пасля .. старшыня райвыканкома зачытаў прывітальныя тэлеграмы ў адрас Ахрэма Іванавіча. Кавалёў. [Ян:] — Заўтра тэлеграму адбі. Прыедзе ці не, а паведаміць ты павінен. Чарнышэвіч. // Бланк з такім паведамленнем. Праз тыдзень Ваўчок атрымаў тэлеграму з Чкалава: «Трактары адгружаны, эшалон адпраўляецца. Лясовіч». Хадкевіч.

[Ад грэч. tēle — далёка і gramma — запіс]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэлегра́ма ж. Telegrámm n -s, -e;

тэлегра́ма-мала́нка Blítztelegramm n;

тэлегра́ма на афо́рмленым па-маста́цку бла́нку Telegrámm auf Schmúckblatt;

міжнаро́дная тэлегра́ма Áuslandstelegramm n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тэлегра́ма

(ад тэле- + -грама)

1) паведамленне, перададзенае па тэлеграфе;

2) бланк з тэкстам такога паведамлення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэлегра́ма

(ад гр. tele = далёка + gramma = знак, рыса)

тэрміновае паведамленне, перададзенае па тэлеграфе, а таксама бланк з такім паведамленнем.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

тэлеграма / тэрміновая: маланка; дэпеша (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

радыёгра́ма, -ы, мн. -ы, -гра́м, ж.

Тэлеграма, перададзеная па радыё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фотатэлегра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.

Тэлеграма, перададзеная пры дапамозе фотатэлеграфа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)