Тэ́зы, ты́зы ‘насціл пад столлю, дзе сушыцца ганчарны посуд’, тэ́за ‘дошка ў насціле для сушэння гліняных вырабаў’ (свісл., БЛ, 18), tʼyzy, tyzʼou̯ki ‘паліца для сушэння вырабаў ганчароў’ (беласт., SFPS, 14), тэз ‘месца, дзе сушаць ганчарныя вырабы’ (івян., Жд. 1). Параўн. польск.tyzy ‘рышт у ганчароў, на які кладуцца дошкі або жэрдкі з кафляй’. Няясна; меркаванне пра запазычанне з польскай (Міхайлаў, БЛ, 18, 63) не аргументавана.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Тэз ‘месца, дзе сушаць ганчарныя вырабы’ (валож, Жд. 1). Гл. тэзы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́зы ‘насціл у ганчароў для сушкі вырабаў’, тызо́ўкі ‘тс’ (беласт., SFPS, 14, 196; БЛ, 18, 62), сюды ж, відаць, тызі ‘апоўзіны (у стозе)’ (зах.-палес., Бел. дыял. 2). Гл. тэзы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АБСАЛЮ́ТНАЯ ІДЭ́Я,
катэгорыя ідэаліст. філасофіі аб звышнатуральным, хоць нічым не абгрунтаваным духоўным пачатку. Найб. поўна распрацавана Гегелем. Абсалютная ідэя не мае першапрычыны свайго ўзнікнення і існавання, сама выступае ў якасці стваральніка ўсяго існага. Вызначаецца рухомасцю і зменлівасцю самаўвасаблення. Развіваецца дыялектычна па схеме трыяды: тэза, антытэза, сінтэз. Тэза (сцвярджэнне) — абсалютная ідэя існуе сама ў сабе, характарызуецца самаразвіццём і магчымасцю ў патэнцыі ўзнікнення матэрыяльнага. Антытэза (адмаўленне тэзы) — абсалютная ідэя, абвяргаючы свой першапачатковы стан (тэзу), матэрыялізуецца і існуе ў форме прыроды і чалавека. На гэтым этапе ўзнікае сістэма прыродных прадметаў і чалавека. Сінтэз (зняцце супярэчнасцяў) — у выніку развіцця прыроды і чалавека ўзнікае свядомасць, якая выяўляецца ў 3 формах: мастацтве (у выглядзе вобраза), рэлігіі (уяўлення), філасофіі (паняццяў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэ́заж.кніжн., тэ́зісм. Thése f -, -n, Léitsatz m -es, -sätze;
тэ́зы да дакла́да Thésen des Vórtrag(e)s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ПРУДАНІ́ЗМ,
кірунак грамадска-паліт. думкі, тэарэт. асновай якога з’яўляецца філас.-сацыялагічная канцэпцыя франц. філосафа П.Прудона. Для П. характэрны вульгарная інтэрпрэтацыя гегелеўскай дыялектыкі і звядзенне яе да тэзы аб наяўнасці ў кожным прадмеце ці з’яве добрага і дрэннага; тлумачэнне развіцця грамадства барацьбой ідэй; сцвярджэнне магчымасці вырашэння грамадскіх супярэчнасцей шляхам ураўнаважання дзеючых у грамадстве сац. сіл. Эканам. пасылкі П. ўключаюць; асуджэнне буйной капіталіст. уласнасці, абарону дробнай прыватнай уласнасці, адмаўленне грашовай сістэмы, ідэю аб арганізацыі «справядлівага абмену» паміж асобнымі таваравытворцамі. Для П. характэрны некат. анархісцкія тэндэнцыі: адмаўленне дэмакратыі, нігілістычныя адносіны да паліт. партый, пропаведзь ліквідацыі дзяржавы і замены яе федэрацыяй супольнасцей вытворцаў. Паліт. праграма П грунтавалася на палажэннях аб ажыццяўленні сацыяліст. рэвалюцыі мірным шляхам і паступовым рэфармаванні грамадства, неабходнасці рэалізацыі ідэі сац. справядлівасці і маральнага ўдасканалення асобы. Прадстаўнікі П. адмоўна ставіліся да ўдзелу жанчын у прамысл. працы і грамадскім жыцці. Некаторыя палажэнні П. выкарыстаны прадстаўнікамі анархізму (М.А.Бакунін), сацыял-дэмакратыі (Э.Бернштэйн), а яго антыдэмакр. ідэі знайшлі адбітак у ідэалогіі фаш. рухаў у Італіі, Францыі, Германіі, Іспаніі, Лац. Амерыцы.