тэасо́фія, -і, ж.

Рэлігійна-містычнае вучэнне аб яднанні чалавечай душы з Богам, пра непасрэдныя зносіны з тым светам.

|| прым. тэасо́фскі, -ая, -ае і тэасафі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэасо́фія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. тэасо́фія
Р. тэасо́фіі
Д. тэасо́фіі
В. тэасо́фію
Т. тэасо́фіяй
тэасо́фіяю
М. тэасо́фіі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тэасо́фія ж., рел., филос. теосо́фия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэасо́фія, ‑і, ж.

Рэлігійна-містычнае вучэнне аб яднанні чалавечай душы з богам і аб магчымасці непасрэдных адносін з тым светам.

[Грэч. theos — бог і sophia — мудрасць, веды.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэасофія 1/345; 10/367

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

тэасофія

т. 16, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэасо́фія

(гр. theosophia, ад theos = бог + sophia = мудрасць)

рэлігійна-містычнае вучэнне аб яднанні чалавечай душы з богам і аб магчымасці непасрэдных зносін з замагільным светам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

теосо́фия рел. тэасо́фія, -фіі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэасо́ф

(ад тэасофія)

паслядоўнік тэасофіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

teozofia

ж. філ. тэасофія

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)