Тыр (гістар.) 5/466; 10/598

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Тыр-тыр, тырь‑тырь — пра гукі стрэлаў з ружжа (Канкард. XIX ст.). Гукаперайманне. Паводле Брукнера (589), польск. tyr ‘стрэл’ можа паходзіць з іт. tiro ‘тс’, якое, у сваю чаргу, ад франц. tirer ‘страляць’, англ. tear ‘разрываць’, ням. zerren ‘цягнуць’, што сведчыла б аб польскім уплыве. Параўн., аднак, выклічнік тырр (гл.) з шырокай семантыкай, якая ўключае і названае значэнне, а таксама ты́ркало ‘гульня ў вайну, калі крычаць тырр — страляюць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыр — так спыняюць каня (Сцяц.), тыр‑р‑р ‘стой (да каня)’ (астрав., Ск. нар. мовы). Вакалізаваны волевыяўленчы выклічнік, параўн. тр-р-р, тпру (гл.). Сюды ж ты́рканьня ‘тпруканне’, ты́ркаць ‘тпрукаць’, ты́ркнуць ‘тпрукнуць’ (Юрч. СНЛ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́ры-пы́ры слэнг. ‘тое-сёе’ (Рамза, Бел. гутарк.). Рыфмаванае спалучэнне слоў гукапераймальнага паходжання, параўн. тыр-тыр, пыр2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тырр, тыр — выклічнік, выражае грукат хутка ад’язджаючага воза, раптоўны гром, нечаканы трэск ад падзення дробных прадметаў, гук пры разбіванні посуду, адначасовы стрэл з ружжаў (Нас.), перадае стук па штыкецінах: палкыю па кольліх тыр‑р (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальны імітатыў з інтэнсіўным значэннем, утвораны шляхам падваення апошняга гука, параўн. укр. вурр — пра гырканне сабакі пры звычайным вур (Смаль-Стоцкі, Приміт., 62, 148). Гл. таксама тыр-тыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МЕЛЬКА́́РТ (фінікійскае, літар. цар горада),

у заходнесеміцкай міфалогіі вярх. бог г. Тыр. Шанаваўся ў Фінікіі і па-за яе межамі, у т. л. ў Карфагене, як апякун мараплаўства і «правадыр» фінікійскай каланізацыі. Атаясамліваўся з Гераклам. Культ М. суправаджаўся чалавечымі ахвярапрынашэннямі.

т. 10, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Тр-р-р — выгук, якім спыняюць каня (ТС; мсцісл., З нар. сл.), трр, прр ‘тс’ (Арх. Вяр.), тыр ‘тс’ (Сцяц. Сл.). Старажытнае ўтварэнне гукапераймальнага характару (Фасмер, 4, 91; ЕСУМ, 5, 612), гл. тпру.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турсну́ць ‘крануцца, уздрыгнуцца, рушыць’ (Кліх). Відаць, паралельнае ўтварэнне да то́рскаць (гл.), дзе назіраюцца пэўныя хістанні ў вакалізме асновы (тор‑/тур‑/тыр) з т. зв. s‑intensivum, параўн. то́рнуць ‘штурхнуць, піхнуць’ (гл.). Да турнуць, турыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НАВУХАДАНО́САР II, Набу-кудуры-уцур,

цар Новававілонскага царства [605—562 да н.э.]. Сын Набапаласара. Пасля перамогі ў 605 да н.э. над егіп. войскам каля Кархемыша падпарадкаваў Сірыю і Палесціну. У 599 да н.э. рэарганізаваў армію, у 598 да н.э. здзейсніў паход у Паўн. Аравію. У 586 да н.э. захапіў Іерусалім. Ператварыў Іудзею ў вавілонскую правінцыю, вял. частку яе насельніцтва перасяліў у Вавілонію. У 575 да н.э. захапіў Тыр, чым завяршыў падпарадкаванне Вавілону Усх. Міжземнамор’я. Праўленне Н.II адзначана эканам. і культ. росквітам Вавілона. Пры ім ўзведзены шматлікія культавыя і грамадскія збудаванні, у т. л. вежы храма Эсагіла і славутыя вісячыя сады («сады Семіраміды»).

Літ.:

Белявский В.А. Вавилон легендарный и Вавилон исторический М., 1971;

Кленгель-Брандт Э. Вавилонская башня: Легенда и история: Пер. с нем. М., 1991.

Я.​У.​Новікаў.

т. 11, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)