тыпо́ва

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
тыпо́ва тыпо́вей -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тыпо́ва нареч. типи́чно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

типи́чно нареч. тыпо́ва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тыпі́чна нареч., см. тыпо́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

all-American [ˌɔ:ləˈmerɪkən] adj. тыпо́ва амерыка́нскі (у пазітыўным сэнсе)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

typically

[ˈtɪpɪkəli]

adv.

тыпо́ва, звыча́йна, характэ́рна

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

typically [ˈtɪpɪkəli] adv. тыпо́ва, характэ́рна;

typi cally Belarusian tolerance тыпо́ва белару́ская талера́нтнасць;

Typically, she’s forgotten her keys again. Як заўжды, яна зноў забылася на свае ключы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

all-American

[,ɔləˈmerɪkən]

adj.

усеамэрыка́нскі, агульнаамэрыка́нскі; тыпо́ва амэрыка́нскі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЛЬЯ́НАС (ісп. llanos, множны лік ад llano раўніна),

назва некаторых раўнінных тэрыторый у раёнах ісп. каланізацыі (напр., Лана-Эстакада ў ЗША, Л.​Арынока, Л.-Мохас і інш. у Паўд. Амерыцы). Таксама тып высакатраўнай саванны на раўнінах у бас. р. Арынока (тэр. Венесуэлы і Калумбіі). Укрыты густым і высокім травяным покрывам з перавагай злакаў, ёсць асобныя дрэвы або іх групы (тыпова маўрыкіева пальма). Па далінах рэк галерэйныя лясы. Выкарыстоўваюцца як паша, месцамі — пад земляробства.

т. 9, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯ́ТКА,

рака ў еўрапейскай ч. Расійскай Федэрацыі, ва Удмурціі, Кіраўскай вобл. і Татарстане, правы прыток Камы. Даўж. 1314 км, пл. бас. 129 тыс. км². Пачынаецца на Верхнякамскім узв. Тыпова раўнінная рака, звілістая на ўсім працягу. У рэчышчы частыя завалы, на пойме шмат азёр і старыц. Асн. прытокі: Кобра, Малома, Піжма (справа), Чапца, Кільмезь (злева). Жыўленне пераважна снегавое. Ледастаў з ліст. да красавіка. Сярэдні гадавы расход вады 890 м³/с. Сплаўная. Суднаходная да г. Кіраў (700 км), вясной да прыстані Кірс (1000 км). Гал. прыстані: Кіраў, Кацельніч, Савецкі, Вяцкія Паляны.

т. 4, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)