чым больш, тым лепш (ле́пей) — чем бо́льше, тем лу́чше;
◊ т. ча́сам — тем вре́менем; ме́жду тем;
чым бага́ты, т. і ра́ды — погов. чем бога́ты, тем и ра́ды
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тым, суадноснаеслова,састаўнаячасткаскладанагазлучніка,часціца.
1.суадноснаеслова. а) Ужываецца ў складаных сказах з даданымі дапаўняльнымі, калі апорнае слова галоўнага сказа кіруе як даданым сказам, так і займеннікам. Думы, мары мае!.. Ганаруся я тым, што навек заўладалі вы сэрцам маім.Куляшоў.Расправу чыніць польскае начальства пад тымі, хто браў панскае дабро ў маёнтках і сек панскі лес.Колас; б) Ужываецца ў складаных сказах з даданымі супастаўляльнымі, якія падпарадкоўваюцца пры дапамозе злучніка «чым». І чым больш аддаляліся, заміралі гукі, тым больш вастрэйшая станавілася туга.М. Ткачоў.Чым бліжэй чулася сустрэча з .. [вёскай], тым больш расла трывога.Мележ; в) Ужываецца перад членамі простага сказа, якія супастаўляюцца пры дапамозе злучніка «чым», каб падкрэсліць большую ступень праяўлення прыкметы (звычайна перад вышэйшай стуценню прыслоўя або прыметніка). Пачалі браты церабіць прасекі.. Але дзе там! Чым далей, тым лес гусцей.Якімовіч.Чым госць радзейшы, тым мілейшы.Прыказка.
2. З’яўляецца састаўной часткай складаных падзельных злучнікаў «між тым, як», «перад тым, як», «тым больш (болей), што». Перад тым, як разысціся, закончыўшы паход, Нупрэй сабраў у лесе на прывале агульны сход.Колас.Мурашовай вельмі не хочацца адставаць ад Каці, тым больш, што лічыцца яна спрактыкаванай фармоўшчыцай.Скрыган.
3.часціцаўзмацняльная. Ужываецца з прыметнікамі і прыслоўямі вышэйшай ступені, каб падкрэсліць большую ступень праяўлення прыкметы. [Галчанаў:] — Калісьці ў вашым садзе пад бэраю была лавачка, яна цэлая? [Кулёнак:] — Там цяпер новая. Тая струхлела. — Тым лепш, калі новая.Васілёнак.
•••
Між тым — у той час, тымчасам.
Разам з тымгл. разам.
Тым большгл. больш.
Тым не менш (меней)гл. менш.
Тымчасамгл. час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тым — слова, суадноснае са злучнікам чым, падкрэслівае большую ступень праяўлення прыкметы; састаўная частка складаных злучнікаў між тым, як; перад тым як; тым больш што; тымчасам ‘тады’ і інш. (ТСБМ, ТС, Нас., Шат., Бяльк.). Творны склон займенніка той (< *tъ‑jь), старая аснова выводзіцца з *tŏ‑, якая перад суфіксам на зычны пашыралася элементам *‑ĭ‑ ; *‑ŏĭ‑ манафтангізавалася, утварыўшы ‑ě‑. Да займеннікавай асновы *tě‑ далучаўся канчатак іменнага скланення творнага склону *‑mь, што давала форму Тв. скл. *těmь; апошняя форма ў частцы дыялектаў праславянскай мовы змянілася на *tymь (пад уплывам форм займеннікаў мяккай разнавіднасці). Ст.-бел.тымъ адлюстроўвае ўплыў жывой гутарковай мовы і адзначана з XV ст. (Мова бел. пісьм., 153).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
темII(составная часть сложного союза)тым;
чем бо́льше, тем лу́чше чым больш, тым лепш;
◊
тем бо́леетым больш;
тем вре́менемтымча́сам;
тем не ме́неетым не менш;
вме́сте с тем ра́зам з тым;
ме́жду тем між (памі́ж) тым, тымча́сам.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
tymczasem
тымчасам; між (паміж) тым
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
interim1[ˈɪntərɪm]n.: in the interimтымча́сам
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
meantime
[ˈmi:ntaɪm]
adv.
тымча́сам, між тым
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
míttlerweileadv між тым, тымча́сам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
meanwhile
[ˈmi:nwaɪl]
adv.
тымча́сам; паку́ль што
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
międzyczas :
w ~ie разм.тымчасам
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)