тыбе́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тыбе́цкі тыбе́цкая тыбе́цкае тыбе́цкія
Р. тыбе́цкага тыбе́цкай
тыбе́цкае
тыбе́цкага тыбе́цкіх
Д. тыбе́цкаму тыбе́цкай тыбе́цкаму тыбе́цкім
В. тыбе́цкі (неадуш.)
тыбе́цкага (адуш.)
тыбе́цкую тыбе́цкае тыбе́цкія (неадуш.)
тыбе́цкіх (адуш.)
Т. тыбе́цкім тыбе́цкай
тыбе́цкаю
тыбе́цкім тыбе́цкімі
М. тыбе́цкім тыбе́цкай тыбе́цкім тыбе́цкіх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тыбе́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Тыбета, тыбетцаў, які належыць, уласцівы ім. Тыбецкая мова. Тыбецкая архітэктура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыбе́цкі tibétisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тыбе́тцы, -аў, адз. тыбе́цец, -бе́тца, м.

Карэннае насельніцтва Тыбета.

|| ж. тыбе́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. тыбе́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіта́йска-тыбе́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кіта́йска-тыбе́цкі кіта́йска-тыбе́цкая кіта́йска-тыбе́цкае кіта́йска-тыбе́цкія
Р. кіта́йска-тыбе́цкага кіта́йска-тыбе́цкай
кіта́йска-тыбе́цкае
кіта́йска-тыбе́цкага кіта́йска-тыбе́цкіх
Д. кіта́йска-тыбе́цкаму кіта́йска-тыбе́цкай кіта́йска-тыбе́цкаму кіта́йска-тыбе́цкім
В. кіта́йска-тыбе́цкі (неадуш.)
кіта́йска-тыбе́цкага (адуш.)
кіта́йска-тыбе́цкую кіта́йска-тыбе́цкае кіта́йска-тыбе́цкія (неадуш.)
кіта́йска-тыбе́цкіх (адуш.)
Т. кіта́йска-тыбе́цкім кіта́йска-тыбе́цкай
кіта́йска-тыбе́цкаю
кіта́йска-тыбе́цкім кіта́йска-тыбе́цкімі
М. кіта́йска-тыбе́цкім кіта́йска-тыбе́цкай кіта́йска-тыбе́цкім кіта́йска-тыбе́цкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

манго́ла-тыбе́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. манго́ла-тыбе́цкі манго́ла-тыбе́цкая манго́ла-тыбе́цкае манго́ла-тыбе́цкія
Р. манго́ла-тыбе́цкага манго́ла-тыбе́цкай
манго́ла-тыбе́цкае
манго́ла-тыбе́цкага манго́ла-тыбе́цкіх
Д. манго́ла-тыбе́цкаму манго́ла-тыбе́цкай манго́ла-тыбе́цкаму манго́ла-тыбе́цкім
В. манго́ла-тыбе́цкі (неадуш.)
манго́ла-тыбе́цкага (адуш.)
манго́ла-тыбе́цкую манго́ла-тыбе́цкае манго́ла-тыбе́цкія (неадуш.)
манго́ла-тыбе́цкіх (адуш.)
Т. манго́ла-тыбе́цкім манго́ла-тыбе́цкай
манго́ла-тыбе́цкаю
манго́ла-тыбе́цкім манго́ла-тыбе́цкімі
М. манго́ла-тыбе́цкім манго́ла-тыбе́цкай манго́ла-тыбе́цкім манго́ла-тыбе́цкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сі́на-тыбе́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сі́на-тыбе́цкі сі́на-тыбе́цкая сі́на-тыбе́цкае сі́на-тыбе́цкія
Р. сі́на-тыбе́цкага сі́на-тыбе́цкай
сі́на-тыбе́цкае
сі́на-тыбе́цкага сі́на-тыбе́цкіх
Д. сі́на-тыбе́цкаму сі́на-тыбе́цкай сі́на-тыбе́цкаму сі́на-тыбе́цкім
В. сі́на-тыбе́цкі (неадуш.)
сі́на-тыбе́цкага (адуш.)
сі́на-тыбе́цкую сі́на-тыбе́цкае сі́на-тыбе́цкія (неадуш.)
сі́на-тыбе́цкіх (адуш.)
Т. сі́на-тыбе́цкім сі́на-тыбе́цкай
сі́на-тыбе́цкаю
сі́на-тыбе́цкім сі́на-тыбе́цкімі
М. сі́на-тыбе́цкім сі́на-тыбе́цкай сі́на-тыбе́цкім сі́на-тыбе́цкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Тыбецкі аўтаномны раён 10/358

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ТЫБЕ́ЦКІ АЎТАНО́МНЫ РАЁН, Тыбет (кіт. Сіцзан-Цзычжыюй),

нацыянальна-адм. адзінка Кітая ў межах Тыбецкага нагор’я. Пл. 1221 тыс. км². Нас. каля 2,6 млн. чал. (2001), жывуць тыбетцы і кітайцы. Адм. ц. — г. Лхаса. У рэльефе пераважаюць слабаўзгорыстыя або плоскія раўніны і адносна кароткія горныя хрыбты пераважна шыротнага або субшыротнага напрамку (выш. да 6 тыс. м) з шырокімі і плоскімі водападзеламі, з пакатымі схіламі. Праяўленні вулканізму і сейсмізму. Ёсць радовішчы золата, касітэрыту, поліметал. руд, каменнага вугалю, соды і інш. Клімат суровы і сухі. На ўскраінах вытокі Хуанхэ, Янцзы, Меконга, Салуіна, Брахмапутры, Інда. Шмат бяссцёкавых салёных азёр. Пераважаюць ландшафты высакагорных халодных пустынь і паўпустынь. Характэрна нізкарослая зрэджаная травяністая і паўхмызняковая расліннасць. З галін эканомікі пераважае сельская гаспадарка. У далінах і на горных схілах сеюць галазёрны ячмень, авёс, гарох, грэчку. Меншае значэнне маюць пшаніца і рыс (на ПдУ), бульба, рэпа, бручка, цыбуля. Садоўніцтва (яблыня, груша). Адгонная жывёлагадоўля (які, авечкі, козы, коні, аслы, мулы). У земляробчых раёнах гадуюць буйн. раг. жывёлу і свіней. Невял. здабыча кам. вугалю, солі, золата. Некалькі ГЭС. Прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. прадукцыі, лесапільныя, цагельныя, фармацэўтычныя, тэкстыльныя. Транспарт пераважна аўтамаб. і ўючны.

Гісторыя. Ядро тыбецкага народа — плямёны цянаў, якія ў 6—5 ст. да н.э. перасяліліся ў Тыбет, дзе змяшаліся з абарыгенамі. У пач. 7 ст. н.э. адзін з князёў — Намры аб’яднаў пад сваёй уладай б.ч. тыбецкіх плямён. Яго сын Сранцзангамба стварыў адзіную Тыбецкую дзяржаву, якая дасягнула найб. росквіту пры Тысангдэцэне (755—791). У 787 дзярж. рэлігіяй стаў будызм. У сярэдзіне 9 ст. Тыбецкая дзяржава распалася на шэраг княстваў, у якіх узмацніўся ўплыў будыйскіх манастыроў і духавенства (лам). У канцы 14 — пач. 15 ст. манах Цзанкаба заснаваў секту Гэлуг-ба (жоўтакапялюшнікаў), з якой вылучылася асобная плынь у будызме — ламаізм. Кіраўнік секты Гэлут-ба з 16 ст. носіць тытул далай-лама. У сярэдзіне 17 ст. 5-ы далай-лама пры дапамозе войск Айрацкага ханства ўсталяваў уладу над усім Тыбетам і стварыў тэакратычную дзяржаву. у якой далай-ламы мелі духоўную і свецкую ўладу. У 1732 дынастыя Цын, якая кіравала ў Кітаі, прымусіла далай-ламу прызнаць вярх. сюзерэнітэт Кітая. У жн. 1904 экспедыцыйны брыт. атрад захапіў сталіцу Тыбета г. Лхаса і кіт. ўрад быў вымушаны прызнаць Тыбет зонай уплыву Вялікабрытаніі. У час Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13 Тыбет стаў фактычна незалежным ад цэнтр. кіт. улад. Пасля ўтварэння Кіт. Нар. Рэспублікі (КНР, 1949) вял. сход прадстаўнікоў Тыбета абвясціў 4.11.1949 незалежнасць Тыбета. Але ўрад КНР не пагадзіўся з гэтым і ў 1950 пачаў прасоўванне ўглыб Тыбета. 23.5.1951 прадстаўнікі 14-га далай-ламы (Тэндзін Г’ятсо) падпісалі з уладамі КНР пагадненне пра пераход Тыбета пад юрысдыкцыю КНР пры захаванні яго аўтаноміі. У 1954 Індыя адмовілася ад усіх правоў і прывілеяў у Тыбеце. Палітыка кіт. улад у Тыбеце выклікала ў 1959 паўстанне, якое падаўлена кіт. войскамі. Далай-лама уцёк у Індыю, дзе стварыў урад Тыбета ў выгнанні. У 1965 створаны Тыбецкі аўт. раён.

Літ.:

Богословский В.А. Очерк истории тибетского народа. М., 1962.

т. 16, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тибе́тский тыбе́цкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)