тыбе́цка-бірма́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
тыбе́цка-бірма́нскі |
тыбе́цка-бірма́нская |
тыбе́цка-бірма́нскае |
тыбе́цка-бірма́нскія |
| Р. |
тыбе́цка-бірма́нскага |
тыбе́цка-бірма́нскай тыбе́цка-бірма́нскае |
тыбе́цка-бірма́нскага |
тыбе́цка-бірма́нскіх |
| Д. |
тыбе́цка-бірма́нскаму |
тыбе́цка-бірма́нскай |
тыбе́цка-бірма́нскаму |
тыбе́цка-бірма́нскім |
| В. |
тыбе́цка-бірма́нскі (неадуш.) тыбе́цка-бірма́нскага (адуш.) |
тыбе́цка-бірма́нскую |
тыбе́цка-бірма́нскае |
тыбе́цка-бірма́нскія (неадуш.) тыбе́цка-бірма́нскіх (адуш.) |
| Т. |
тыбе́цка-бірма́нскім |
тыбе́цка-бірма́нскай тыбе́цка-бірма́нскаю |
тыбе́цка-бірма́нскім |
тыбе́цка-бірма́нскімі |
| М. |
тыбе́цка-бірма́нскім |
тыбе́цка-бірма́нскай |
тыбе́цка-бірма́нскім |
тыбе́цка-бірма́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
БІ́РМАНСКАЯ МО́ВА,
адна з кітайска-тыбецкіх моў (тыбецка-бірманская група). Афіц. мова М’янмы (б. Бірма) і мова міжнац. зносін большасці народаў М’янмы. Традыцыйна вылучаюць дыялекты: араканскі, тавойскі, інта, дану, таунйоў, йо (некаторыя даследчыкі лічаць іх самаст. мовамі). У фанетыцы 11 галосных, 33 зычныя фанемы; з’яўляецца тонавай мовай (мае 4 тоны) з аднаскладовай будовай кораня. Асн. спосабы словаўтварэння — словаскладанне і афіксацыя аглюцінатыўнага тыпу. У марфалогіі вылучаюцца іменныя і дзеяслоўныя класы слоў, а таксама службовыя словы, што разам з парадкам слоў перадаюць сінтаксічныя адносіны. Пісьменства бірманскай мовы складовае, пабудаванае на аснове аднаго з відаў паўд.-інд. пісьма. Стараж. пісьмовыя помнікі датуюцца 11 ст.
т. 3, с. 156
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)