тщитися
Том: 34, старонка: 87.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
*Тшта ‘?’: wyłajaŭ ad tszci, ad wiery (ваўк., Федар. 4), побач з гэтым: zbeścić ad ćci, ad wiery (слонім., там жа). Відаць, да чэсць, параўн. сціць (гл.). Менш верагодная сувязь са ст.-бел. тщитися ‘старацца’, стараж.-рус. тъщати ‘прыцясняць, трывожыць, падганяць’, ст.-слав. тъштати ‘турбавацца, клапаціцца, старацца’ < прасл. *tъščati ‘прагнуць, тужыць’, звязаным з *tъska ‘сум, смутак’ (Фасмер, 4, 130; ESJSt, 17, 1007; ЕСУМ, 5, 690; Арол, 4, 124).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́шчыцца разм. ‘пралазіць, прабірацца з цяжкасцю; лезці куды-небудзь’ (ТСБМ, Шат.; лаг., Гіл.), ‘хавацца, залазіць у шчыліну, у дзірку; зашывацца’ (маладз., Янк. Мат., Варл.), ты́шчыць ‘соваць’ (Шат.), ‘рыць, успорваць зямлю’: svińnia tyščuć łoh (Варл.). Няясна. Мажліва, адзіны захаваны ў сучасных славянскіх мовах адпаведнік ст.-слав. тъщати сѧ ‘спяшацца, імкнуцца, старацца, сіліцца’, паколькі старое рус. тщи́ться ‘тс’, ст.-серб. таштати се ‘тс’ лічацца запазычаннямі праз царкоўнаславянскую мову (ESJSt, 17, 1007), як і ст.-бел. тщитися ‘старацца’, адзначанае выключна ў рэлігійных тэкстах (ГСБМ). Магчыма, што захаванню архаізма ў абмежаваным арэале садзейнічалі фармальна і семантычна блізкія літ. kýščioti ‘соваць, усоўваць, запіхваць’, зваротнае kìštis ‘умешвацца’ няяснага паходжання (Смачынскі, 292).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)