тхля́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тхля́вы тхля́вая тхля́вае тхля́выя
Р. тхля́вага тхля́вай
тхля́вае
тхля́вага тхля́вых
Д. тхля́ваму тхля́вай тхля́ваму тхля́вым
В. тхля́вы (неадуш.)
тхля́вага (адуш.)
тхля́вую тхля́вае тхля́выя (неадуш.)
тхля́вых (адуш.)
Т. тхля́вым тхля́вай
тхля́ваю
тхля́вым тхля́вымі
М. тхля́вым тхля́вай тхля́вым тхля́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Тхліць ‘даводзіць да гніласці’ (Нас.). Да ту́хлы (гл.) з варыянтным вакалізмам < прасл. *tъxlъ (Фасмер, 4, 128), параўн. тхлявы ‘тухлы’ (Шат.), тхля ‘тухласць’ (Ласт.), тхло ‘тухлы, гнілы пах’ (ТСБМ), ‘душна без паветра (пра рыбу пад тоўстым лёдам)’ (полац., Шн. 2), ‘недахоп кіслароду ў вадзе (на возеры)’ (глыб., Сл. ПЗБ), ‘прыдуха, задуха, замор рыбы ў возеры’ (гарад., Нар. сл., Рэг. сл. Віц.), ‘палонка, прасечаная ў лёдзе, куды выходзіць затохлая рыба’ (полац., Ялік.), ‘адтуліна, праз якую вычэрпваюць затохлую рыбу’ (полац., З нар. сл.); тхлі́ца ‘мор рыбы ад недахопу паветра’ (гродз., ЖНС), тхлі́на ‘тухлы гнілы пах’ (ТСБМ; беласт., Сл. ПЗБ), ‘гніласць’ (Байк. і Некр.), тхлосць ‘застаялы пах’ (Вушац. сл.). Параўн. рус. дыял. тхли́ца ‘рыба, якая задыхнулася ў рацэ’, паводле Фасмера (4, 129) — з *тъхлъ або *дъхлъ, гл. тохнуць, дохнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)