тхаро́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тхаро́вы тхаро́вая тхаро́вае тхаро́выя
Р. тхаро́вага тхаро́вай
тхаро́вае
тхаро́вага тхаро́вых
Д. тхаро́ваму тхаро́вай тхаро́ваму тхаро́вым
В. тхаро́вы (неадуш.)
тхаро́вага (адуш.)
тхаро́вую тхаро́вае тхаро́выя (неадуш.)
тхаро́вых (адуш.)
Т. тхаро́вым тхаро́вай
тхаро́ваю
тхаро́вым тхаро́вымі
М. тхаро́вым тхаро́вай тхаро́вым тхаро́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тхаро́вы хорько́вый, хорёвый;

~вае фу́тра — хорько́вая шу́ба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тхаро́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з футра тхара. Тхаровае футра. □ [Пятрусь] цяжка дыхаў, шморгаў чырвоным прастуджаным носікам і ўсё адпіхваў з вачэй аблезлую тхаровую шапку. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тхор, тхара́, мн. тхары́, тхаро́ў, м.

1. Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства куніцавых з каштоўным футрам.

2. Футра гэтай жывёліны.

|| прым. тхаро́вы, -ая, -ае (да 2 знач.) і тхары́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тхаровае футра.

Тхарыная нара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хорько́вый тхаро́вы, тхары́ны, шашко́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хорёвый зоол. тхаро́вы, тхары́ны, шашко́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хори́ный зоол. тхары́ны, тхаро́вы, шашко́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)