Тушава́я

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
ж.
Н. Тушава́я
Р. Тушаво́й
Д. Тушаво́й
В. Тушаву́ю
Т. Тушаво́й
Тушаво́ю
М. Тушаво́й

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ту́шавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ту́шавы ту́шавая ту́шавае ту́шавыя
Р. ту́шавага ту́шавай
ту́шавае
ту́шавага ту́шавых
Д. ту́шаваму ту́шавай ту́шаваму ту́шавым
В. ту́шавы (неадуш.)
ту́шавага (адуш.)
ту́шавую ту́шавае ту́шавыя (неадуш.)
ту́шавых (адуш.)
Т. ту́шавым ту́шавай
ту́шаваю
ту́шавым ту́шавымі
М. ту́шавым ту́шавай ту́шавым ту́шавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ВАСІ́ЛЬЕЎ Васіль Іванавіч

(н. 1.6.1927, в. Тушавая Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. жывапісец, педагог. Скончыў Віленскі маст. ін-т (1952). З 1960 выкладае ў Мінскім маст. вучылішчы. Працуе ў жанрах пейзажа і партрэта. У пейзажах багатая вобразнасць спалучаецца з майстэрствам абагульнення: «Веснавое ворыва» (1967), «Восеньскі матыў» (1973), «Восень на Вячы» (1975), «Браслаўшчына» (1976), «Лён» (1977), «Вечар» (1981), «Зноў прыйшла вясна» і «Лён сцелюць» (1982), «Месячная ноч ля возера» (1983), «Парыў ветру» (1994), «Белавежская пушча» (1996) і інш.

т. 4, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)