ту́ташні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ту́ташні ту́ташняя ту́ташняе ту́ташнія
Р. ту́ташняга ту́ташняй
ту́ташняе
ту́ташняга ту́ташніх
Д. ту́ташняму ту́ташняй ту́ташняму ту́ташнім
В. ту́ташні (неадуш.)
ту́ташняга (адуш.)
ту́ташнюю ту́ташняе ту́ташнія (неадуш.)
ту́ташніх (адуш.)
Т. ту́ташнім ту́ташняй
ту́ташняю
ту́ташнім ту́ташнімі
М. ту́ташнім ту́ташняй ту́ташнім ту́ташніх

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ту́ташні, ‑яя, ‑яе.

Разм. Тое, што і тутэйшы. — Я ўсё гляджу на цябе, — зноў пераходзячы на «ты», пачаў дзядзька, — дык ты ці туташні, ці так адкуль? Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́ташні ‘тутэйшы’ (ТСБМ, Нас., Касп., Сцяшк., Растарг.; в.-дзв., рагач., Сл. ПЗБ), тутэшній, ту́тышній, туто́шній, ту́тъшні(й) ‘тс’ (Шымк. Собр.; мёрск., Нар. сл.; в.-дзв., рагач., б.-каш., добр., гарад., ЛА, 3, Бяльк., Юрч. СНЛ), тутэ́шні, тутэ́шны ‘тс’ (Нас.; клім., полац., брэсц., ЛА, 3, ТС), ст.-бел. тутошний, тутошны, тутошный ‘мясцовы, характэрны для гэтай мясцовасці’, туточный ‘які знаходзіцца тут’, тутешній, тутечный ‘тс’ (ГСБМ). Відаць, утворана ад тутачы (гл.), магчыма, пад уплывам ст.-польск. tuteczny ‘тс’, пра што сведчаць формы з націскам на ту́, якія маглі ўтварыцца незалежна ад польскай лексемы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́таські ‘тутэйшы’ (ветк., Мат. Гом.). Утворана па ўзоры на́ські, гл. наскі (< наш‑скі), з іншай суфіксацыяй — тутэ́йсьні ‘тс’ з менай ‑шн‑ > ‑сьн‑ (аб гэтым гл. Карскі 1, 359–361), гл. туташні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тутэ́йшы ‘мясцовы, які жыве тут, не прыезджы’, ‘які ўласцівы гэтай мясцовасці, не прывазны’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Федар. 5, Бяльк., ТС, Касп., Вруб., Байк. і Некр.; акрамя ўсходняй Магілёўшчыны і Гомельшчыны, ЛА, 3), ‘абарыген, карэнны жыхар, тубылец’ (Ласт., Некр. і Байк.), ст.-бел. тутэйшы ‘родам адсюль, тубылец’, ‘які знаходзіцца тут’ (1635 г., ГСБМ). Паводле Карскага (1, 166), запазычана з польск. tutejszy — прыметнік ад tutej ‘тут’, хаця формай нагадвае параўнальную ступень прыметніка тутъ ‘гэты, вось гэты’ з суф. ‑эйш‑. Дзіні (Балтийские яз., 402) звяртае ўвагу на паралельнае літ. šišioniškiai (ад šišionai, šičionai ‘тут, сюды’), якім называюць сябе жыхары раёна Клайпеды. Пра рэгіянальную мадэль tutejsi/tutejšyja ‘die Hiesigen’ на беларуска-польскім паграніччы гл. Трэптэ ў Regionale Bewegungen in Regionalismen in europäischen Zwischenräumen seit der Mitte des 19. Jahrhunderts, Marburg, 2003, 145–157. Параўн. туташні, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)