ту́раўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ту́раўскі ту́раўская ту́раўскае ту́раўскія
Р. ту́раўскага ту́раўскай
ту́раўскае
ту́раўскага ту́раўскіх
Д. ту́раўскаму ту́раўскай ту́раўскаму ту́раўскім
В. ту́раўскі (неадуш.)
ту́раўскага (адуш.)
ту́раўскую ту́раўскае ту́раўскія (неадуш.)
ту́раўскіх (адуш.)
Т. ту́раўскім ту́раўскай
ту́раўскаю
ту́раўскім ту́раўскімі
М. ту́раўскім ту́раўскай ту́раўскім ту́раўскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ту́раўскі ту́ровский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́лацка-ту́раўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. по́лацка-ту́раўскі по́лацка-ту́раўская по́лацка-ту́раўскае по́лацка-ту́раўскія
Р. по́лацка-ту́раўскага по́лацка-ту́раўскай
по́лацка-ту́раўскае
по́лацка-ту́раўскага по́лацка-ту́раўскіх
Д. по́лацка-ту́раўскаму по́лацка-ту́раўскай по́лацка-ту́раўскаму по́лацка-ту́раўскім
В. по́лацка-ту́раўскі (неадуш.)
по́лацка-ту́раўскага (адуш.)
по́лацка-ту́раўскую по́лацка-ту́раўскае по́лацка-ту́раўскія (неадуш.)
по́лацка-ту́раўскіх (адуш.)
Т. по́лацка-ту́раўскім по́лацка-ту́раўскай
по́лацка-ту́раўскаю
по́лацка-ту́раўскім по́лацка-ту́раўскімі
М. по́лацка-ту́раўскім по́лацка-ту́раўскай по́лацка-ту́раўскім по́лацка-ту́раўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Тураўскі Кірыла, гл. Кірыла Тураўскі

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Тураўскі раён 1/196; 9/55; 10/334

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Тураўскі Кірыла

т. 16, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Тураўскі раён

т. 16, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Тураўскі А. С. 8/127, 128

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кірыла Тураўскі 1/467; 2/261, 326; 4/321; 5/562, 593—594; 6/26; 7/120, 408, 592; 8/608; 9/112, 544, 585; 10/334; 11/562, 625; 12/89, 361, 445, 534, 535, 536, 618, 631

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КІРЫ́ЛА ТУ́РАЎСКІ (каля 1113, г.п. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. — пасля 1190),

бел. і ўсх.-слав. царкоўны дзеяч, пісьменнік, багаслоў. Паходзіў з заможнай сям’і. Атрымаў класічную для таго часу адукацыю. Прыблізна з 1123 у Нікольскім манастыры: манах, іераманах, у 1144—48 настаяцель. Потым стаў пустэльнікам. З 1161 тураўскі епіскап. Займаўся ўладкаваннем епархіі, прапаведніцкай, экзегетычнай і царк., паліт. і літ. дзейнасцю. Магчыма, ужо ў пач. 13 ст. К.Т. ўшаноўваўся як святы (звесткі пра яго афіц. кананізацыю не выяўлены). Вывучаў грэчаскую мову і візантыйскую л-ру. Стаўшы тураўскім епіскапам, праславіўся як майстар аратарскай прозы, прапаведнік, галоўны клопат якога — духоўнасць суайчыннікаў адпаведна этычных і эст. ідэалаў эпохі. Аўтар пропаведзей, малітваў, павучанняў, прытчаў, канонаў (захавалася каля 70 твораў), створаных на ўзор антычнай і візант. аратарскай прозы. Сярод іх «Сказанне пра чын чарнарызца», «Слова пра паходжанне манаскага жыцця», малітоўны сядмічны цыкл (32 малітвы-споведзі), урачыстыя і дыдактычныя пропаведзі (10 казанняў на святы Велікоднага цыкла, «Слова на Богаяўленне», «Слова на Пяцідзесятніцу», «Слова пра тое, каб не забываць сваіх настаўнікаў» і інш.), павучанні (аб зыходзе душы, аб страху Божым, аб мудрасці, аб карыснасці чытання кніг), прытчы аб чалавечай душы і целе (аб кульгавым і сляпым), пасланні-прытчы да кіева-пячэрскага ігумена Васіля (пра нямудрага цара і пра схіму), 3 Вял. каноны (На ўспенне княгіні Вольгі, Малітоўны, Пакаяльны) і інш. У асобных творах закранаў надзённыя маральна-этычныя праблемы, важныя пытанні грамадска-паліт. жыцця Стараж. Русі. Арыгінальны, выключнай вобразна-выяўленчай сілы талент К.Т. найб. выявіўся ў «словах» з нагоды розных свят, дзе праз традыц. біблейскі змест выяўляецца захапленне чалавека прыгажосцю прыроды, радасцю жыцця, яго імкненне да духоўнай дасканаласці і ідэалу. Дзякуючы багатай паэт. фразеалогіі, сінтаксічнаму паралелізму, агульнаму рытмічнаму ладу некаторыя творы нагадваюць вершы ў прозе. Алегорыі, сімвалы, рытарычныя звароты, разгорнутыя параўнанні надаюць ім глыбокі лірызм, эмацыянальнасць, узнёсласць. Вытанчаная царк.-слав. мова, спалучаная з жывым нар.-паэт. словам, сведчыць пра высокую кніжную культуру, літ. майстэрства і смеласць аўтара. На працягу многіх стагоддзяў творы К.Т. карысталіся вял. папулярнасцю на ўсх.-слав. землях. Яны перапісваліся да 19 ст., змяшчаліся ў розных зборніках-анталогіях. Першая грунтоўная публікацыя яго твораў зроблена рус. вучоным К.Калайдовічам у 1821. Найб. поўнае выданне твораў К.Т. на Беларусі ажыццявіў А.Мельнікаў у сваёй кн. «Кірыл, епіскап Тураўскі» (1997). У 1984 К.Т. ўключаны ў Сабор бел. святых, 28 крас. (с. ст.) — Дзень яго памяці. У Тураве пастаўлены помнік К.Т.

Літ.:

Мельников А.А. Путь непечален: Ист. свидетельства о святости Белой Руси. Мн., 1992;

Яго ж. Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё, спадчына, светапогляд. Мн., 1997;

Лабынцаў Ю. «Напой росою благодати...»: Малітоўная паэзія Кірылы Тураўскага. Мн., 1992.

А.А.Мельнікаў, В.А.Чамярыцкі.

Кірыла Тураўскі. Мастак І.Пратасеня.

т. 8, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)