турава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

Тое, што і ўторыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

турава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. туру́ю туру́ем
2-я ас. туру́еш туру́еце
3-я ас. туру́е туру́юць
Прошлы час
м. турава́ў турава́лі
ж. турава́ла
н. турава́ла
Загадны лад
2-я ас. туру́й туру́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час туру́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

турава́ць несов., муз. вто́рить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

турава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Спец. Выконваць другую партыю пры спяванні або ігры на музычным інструменце; уторыць.

2. каму-чаму. Паўтараць чые‑н. словы, якія-н гукі. Манатонна гудуць тэлефонныя правады. Ім туруюць камары. Масарэнка. Вечар... Вечар асенні, хмуры... Дожджык цалуе шыбы. Вецер пяе — туруе. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Турава́ць ‘выконваць другую партыю пры спяванні або ігры’ (ТСБМ), ‘акампаніраваць’ (Шат.). З польск. wtórować ‘уторыць’, гл. утараваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вто́рить несов.

1. (кому, чему) паўтара́ць (каго, што); (поддакивать) падта́кваць (каму, чаму);

2. муз. турава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

basować

незак.

1. басіць; спяваць (гаварыць) басам;

2. акампаніраваць; тураваць;

3. перан. komu тураваць, падтакваць каму, падлізвацца да каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

уто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. Спец. Выконваць другую партыю ў спевах або на музычным інструменце; тураваць. Забыўшыся па стомленасць, Леванок пачынаў уторыць Мар’яне, і два галасы, пераплятаючыся, напаўнялі пакой любімай мелодыяй... Стаховіч.

2. каму-чаму. Паўтараць якія‑н. гукі. Раскоцістым рэхам уторыць Машынам суседні лясок. Колас. Зямля па шчырасці аддорыць За шчодрасць жыхара нябёс: Зірні, як промню ліст уторыць Суладнай музыкаю рос! Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)