тупічо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тупічо́к тупічкі́
Р. тупічка́ тупічко́ў
Д. тупічку́ тупічка́м
В. тупічо́к тупічкі́
Т. тупічко́м тупічка́мі
М. тупічку́ тупічка́х

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тупі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Вуліца, якая не мае скразнога праходу, праезду.

Машына заехала ў т.

2. Чыгуначны станцыйны пуць, злучаны з іншымі пуцямі толькі адным канцом.

Паравоз стаяў у тупіку.

3. перан. Безвыходнае становішча, а таксама тое, што не мае перспектывы далейшага развіцця.

Вывесці гаспадарку з тупіка.

Перагаворы зайшлі ў т.

|| памянш. тупічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. тупіко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)