тупары́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тупары́лы тупары́лая тупары́лае тупары́лыя
Р. тупары́лага тупары́лай
тупары́лае
тупары́лага тупары́лых
Д. тупары́ламу тупары́лай тупары́ламу тупары́лым
В. тупары́лы (неадуш.)
тупары́лага (адуш.)
тупары́лую тупары́лае тупары́лыя (неадуш.)
тупары́лых (адуш.)
Т. тупары́лым тупары́лай
тупары́лаю
тупары́лым тупары́лымі
М. тупары́лым тупары́лай тупары́лым тупары́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тупары́лы тупоры́лый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тупары́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. З тупым, шырокім рылам, мордай. Тупарылы галавень. Тупарылы вяпрук. // Груб. З пляскатым, шырокім тварам (пра чалавека).

2. Які мае тупую, шырокую пярэднюю частку (пра прадметы). Тупарылыя баржы. Тупарылыя танкеткі. □ Тупарылыя чорныя грузавікі адзін за адным мільгаюць у кароткім абсягу шашы, які адкрываецца Шуравым вачам. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тупоры́лый разг. тупары́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аліга́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тупарылы кракадзіл, распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы і Паўднёвым Кітаі.

Усходнеазіяцкі а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аліга́тар, ‑а, м.

Тупарылы кракадзіл, які водзіцца ў Паўночнай Амерыцы і Пауднёвым Кітаі. Місісіпскі алігатар. Кітайскі алігатар.

[Англ. alligator з ісп. el lagarto — яшчарка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аліга́тар

(англ. alligator, ад ісп. el lagarto = яшчарка)

тупарылы кракадзіл, які водзіцца ў вадаёмах Паўн. Амерыкі і Паўд. Кітая.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)