Штучны скразны праход у гарах або пад зямлёй для транспарту, пешаходаў, каналаў і пад. Раптам тунель скончыўся, і перад намі раскрылася панарама Нью-Йорка.Новікаў.Час ад часу цягнік улятаў у тунель, і тады грукат колаў мацнеў, пераходзіў у гром, і на вушы, як у самалёце, пачынала знесці сціснутае паветра.«Полымя».// Доўгі праход, які ўтвараецца чым‑н. Верхавіны гэтых дрэў былі такія пышныя, што спляталіся галлём угары і ўтваралі цяністы зялёны тунель.Чарнышэвіч.Іван Васільевіч гаспадарлівым вокам азіраў пабудовы, дарожкі, тунелі з вінаградных лоз, што некалі давалі прываблівы цень.Шамякін.
[Англ. tunnel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
туне́льм Túnnel m -s, - і -s, Tunéll n -s, -e;
пракла́сці туне́льéinen Túnnel gráben*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Туне́ль ‘штучны праход для транспарту, пешаходаў’ (ТСБМ, Вруб.), тунэ́ль ‘тс’ (Некр. і Байк.). Праз польскую (tunel) ці рускую (тунне́ль, тонне́ль) мовы запазычана з англ.tunnel ‘тунэль’, ‘штольня’, ‘комін, труба’ < ст.-англ.tonel ‘тс’ (у рускую мову, магчыма, праз ням.Tunnel). Першакрыніцай з’яўляецца ст.-франц.tonnel ‘круглы, бочкападобны’, ‘аркада’ < tonne ‘бочка’ < с.-лац.tuuna, touna ‘бочка’ (Фасмер, 4, 77, 121; Голуб-Ліер, 493; Чарных, 2, 271; Арол, 4, 117).
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
korytarz
м. калідор; тунель
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Túnnel
m -s, -s i - туне́ль
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Unterführung
f -, -en туне́ль, падзе́мны перахо́д, падзе́мны шлях; падзе́мныя камуніка́цыі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
галлё, ‑я, н., зб.
Дробнае сучча, галіны. У ззянні песцяцца бярозы, Галлё спусціўшы да зямлі.Колас.Верхавіны .. дрэў былі такія пышныя, што спляталіся галлём угары і ўтваралі цяністы зялёны тунель.Чарнышэвіч.// Сухія абламаныя галіны дрэў, кустоў; хвораст, ламачча. Паабапал дарогі .. ляжала вялікае ляда, заваленае сухім галлём.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
своеасаблі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адметныя ўласцівасці, якасці, прыметы; не падобны на іншых, незвычайны, арыгінальны. Своеасаблівы почырк. Своеасаблівы характар. □ Заняпалыя вочы надавалі.. [агенту] своеасаблівы адменны выгляд.Лынькоў.Замест снегу, якога чакалі з своеасаблівай сялянскай тугою, заходні вецер прыгнаў дождж.Шамякін.
2. Які сваімі рысамі, асаблівасцямі напамінае што‑н. Галіны [кустоў] спляліся ўгары, утварылі своеасаблівы тунель.Гамолка.Своеасаблівымі цэнтрамі выхаваўчай работы сталі школьныя ленінскія музеі, залы і пакоі, якіх у рэспубліцы больш за 3,5 тысячы.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перахо́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для пераходу куды‑н. Пераходны тунель. Пераходны люк.
2. Які з’яўляецца пераходам ад аднаго стану да другога; прамежкавы. Пераходны перыяд. Пераходныя гаворкі. □ Гэта была пераходная пара года: яшчэ не дыхаў зазімак, але і сівец, што кусціўся пад дубам, не паспеў пацямнець ад дажджоў.Даніленка.[Раіса] была ў тым пераходным узросце, калі забываюцца дзіцячыя гульні, калі дзяўчына лічыць сябе ўжо дарослай і баіцца, што цікавасць да малодшых будзе вытлумачана як уласная нясталасць.Шамякін.
3. Які перадаецца, пераходзіць ад аднаго да другога. Пераходны чырвоны сцяг. Пераходны вымпел.
4. Які пераходзіць, пераносіцца на наступны год. Пераходныя сумы. Пераходныя фонды. Пераходная тэма.
5. У граматыцы — якому ўласціва пераходнасць і які патрабуе пасля сябе дапаўнення ў вінавальным склоне без прыназоўніка (пра дзеяслоў). Пераходныя і непераходныя дзеясловы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)