ту́кавы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ту́кавы |
ту́кавая |
ту́кавае |
ту́кавыя |
| Р. |
ту́кавага |
ту́кавай ту́кавае |
ту́кавага |
ту́кавых |
| Д. |
ту́каваму |
ту́кавай |
ту́каваму |
ту́кавым |
| В. |
ту́кавы (неадуш.) ту́кавага (адуш.) |
ту́кавую |
ту́кавае |
ту́кавыя (неадуш.) ту́кавых (адуш.) |
| Т. |
ту́кавым |
ту́кавай ту́каваю |
ту́кавым |
ту́кавымі |
| М. |
ту́кавым |
ту́кавай |
ту́кавым |
ту́кавых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ту́кавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да туку (у 1 знач.). Тукавая сумесь. Тукавы завод. Тукавая прамысловасць. // Прызначаны для ўнясення ў глебу тукаў. Тукавая сеялка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тук, -у, м.
1. Растоплены тлушч.
Мачаць бульбу ў т.
2. Мінеральнае ўгнаенне.
|| прым. ту́кавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
азо́тна-ту́кавы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
азо́тна-ту́кавы |
азо́тна-ту́кавая |
азо́тна-ту́кавае |
азо́тна-ту́кавыя |
| Р. |
азо́тна-ту́кавага |
азо́тна-ту́кавай азо́тна-ту́кавае |
азо́тна-ту́кавага |
азо́тна-ту́кавых |
| Д. |
азо́тна-ту́каваму |
азо́тна-ту́кавай |
азо́тна-ту́каваму |
азо́тна-ту́кавым |
| В. |
азо́тна-ту́кавы (неадуш.) азо́тна-ту́кавага (адуш.) |
азо́тна-ту́кавую |
азо́тна-ту́кавае |
азо́тна-ту́кавыя (неадуш.) азо́тна-ту́кавых (адуш.) |
| Т. |
азо́тна-ту́кавым |
азо́тна-ту́кавай азо́тна-ту́каваю |
азо́тна-ту́кавым |
азо́тна-ту́кавымі |
| М. |
азо́тна-ту́кавым |
азо́тна-ту́кавай |
азо́тна-ту́кавым |
азо́тна-ту́кавых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
азо́тна-ту́кавы хим. азо́тно-ту́ковый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
азо́тно-ту́ковый азо́тна-ту́кавы;
азо́тно-ту́ковый комбина́т азо́тна-ту́кавы камбіна́т.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БЕРАЗНІКІ́,
горад у Расійскай Федэрацыі, у Пермскай вобл. Вядомы з 17 ст. 198,3 тыс. ж. (1994). Рачны порт на Камскім вадасх. Чыг. станцыя. Цэнтр хім. прам-сці (камбінаты калійны, азотна-тукавы, тытана-магніевы і інш.); металаапр., эл.-тэхн., лёгкая, харч. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. Факультэт Пермскага тэхн. ун-та. Драм. тэатр. Краязнаўчы музей. Каля Беразнікоў — радовішчы кухоннай, калійнай, магніевай соляў.
т. 3, с. 106
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ «АЗО́Т» імя С.В. Прытыцкага. Адно з найбольшых прадпрыемстваў Беларусі. Засн. ў 1963 як Гродзенскі азотна-тукавы з-д. З 1970 хім. камбінат, з 1975 сучасная назва. У складзе Бел. дзяржканцэрна «Белхімнафтапрам». Супрацоўнічае з шэрагам буйнейшых фірмаў і НДІ. Мае ўласныя навук. падраздзяленні. Асн. Прадукцыя (1997): аміяк, мінер. ўгнаенні, капралактам, тавары нар. ўжытку. Асн. сыравіна: прыродны газ з газаправода Таржок—Мінск—Івацэвічы, сера з Польшчы і Украіны, бензол з Наваполацка і г. Тальяці. Экспарт прадукцыі ў Кітай, Індыю, Канаду, Францыю, Англію, ЗША, краіны СНД, Міжземнаморскага рэгіёна і Скандынавіі.
т. 5, с. 420
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)