расійскі мараплавец. Капітан 1-га рангу. У 1803—06 удзельнічаў у кругасветным плаванні на караблі «Надзея» пад кіраўніцтвам І.Ф.Крузенштэрна. У 1815—18 кіраваў марской экспедыцыяй на караблі «Рурык», якая адкрыла шэраг астравоў у архіпелагу Туамоту, у групе Маршалавых а-воў, заліў на З Аляскі, устанавіла прысутнасць 2 асн. ланцугоў Ратак і Ралік у Маршалавых а-вах. У 1823—26 узначаліў кругасветную экспедыцыю, якая адкрыла новыя а-вы ў архіпелагу Туамоту, Самоа і інш., правяла акіянаграфічныя даследаванні. Імем К. названы заліў (гл.Кацэбу заліў) і населены пункт на Алясцы.
Тв.:
Путешествие вокруг света. 2 изд. М., 1948;
Новое путешествие вокруг света в 1823—1826 гг.М., 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЙН (Line),
падводныя горы ў Ціхім ак., частка сістэмы Цэнтральна-Ціхаакіянскіх горных падняццяў. Працягваюцца ад атола Джонстан да а-воў Туамоту. Даўж. 3400 км, шыр. да 200 км, падножжа на глыб. каля 5000 м. Найменшая глыб. над грэбенем 640 м. Найб. высокія вяршыні вулканічнага паходжання ўтвараюць а-вы Лайн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСІЯ́Н АСТРАВЫ́,
нізінныя каралавыя астравы ў архіпелагу Туамоту ў Ціхім ак. Уладанне Францыі. Адкрыты рас. мараплаўцамі О.Я.Кацэбу (1816), Ф.Ф.Белінсгаўзенам і М.П.Лазаравым (1820). Асобныя атолы названы Белінсгаўзенам імёнамі выдатных рас. дзеячаў: Кутузава (Макема), Барклая-дэ-Толі (Рараія), Крузенштэрна (Тыкехау), Лазарава (Матаіва), Румянцава (Тыкеі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРО́С ((Quiros) Педра Фернандэс [1560) (?),
г. Эвара, Партугалія — 1614 (?)], іспанскі мараплавец. У 1595—96 гал. кормчы 2-й экспедыцыі А.Менданья дэ Нейры, у 1605—06 начальнік над 3 суднамі ісп. экспедыцыі, пасланай на пошукі «Паўд. зямлі» — Аўстраліі. Адкрыў шэраг астравоў з архіпелага Туамоту, а-вы Даф, Банкс і в-аў Эспірыту-Санта з групы Новых Гебрыд, які прыняў за частку «Паўд. зямлі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КОН-ЦІ́КІ»
(назва ад імя бога інкаў),
плыт з бальзавых дрэў з трысняговым парусам, зробленым Т.Хеердалам на ўзор старажытнаперуанскіх плытоў. У 1947 на «К.-Ц» (пл. каля 100 м²) Хеердал разам з 5 спадарожнікамі здзейсніў плаванне, выкарыстоўваючы спадарожныя цячэнні і пасаты, з Кальяо (Перу) да а-воў Туамоту ў Ціхім ак. (каля 8 тыс.км за 101 суткі), каб даказаць магчымасць засялення Палінезіі з У. Захоўваецца ў музеі ў г. Осла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕМЕ́Р (Lemaire, Le Maire) Якаб (1585—1616), галандскі купец і мараплавец. У 1615—16 разам з мараплаўцам В.Схаўтэнам узначальваў экспедыцыю ў Інданезію. Абгінаючы Вогненную Зямлю, адкрылі в-аў Эстадас і мыс Горн; у Ціхім ак. — некалькі атолаў у архіпелагах Туамоту і Тонга, а-вы Хорн, усх. бераг Новай Ірландыі і 5 груп астравоў на ПнУ ад яе, а-вы Схаўтэн каля паўн. ўзбярэжжа Новай Гвінеі; наведалі а-вы Хальмахера і Ява.
французскі мараплавец. У 1763—65 даследаваў Фалклендскія а-вы. У 1766—69 на караблях «Будзёз» і «Этуаль» узначаліў 1-ю франц. кругасветную экспедыцыю, у час якой адкрыў (1768) у Ціхім ак. некалькі астравоў у архіпелагах Туамоту і Луізіяда. Паўторна адкрыў Саламонавы а-вы, да якіх даплыў у 1568 іспанец А.Менданья дэ Нейра (з таго часу іх не ўдавалася выявіць). Сваё плаванне апісаў у кнізе «Кругасветнае падарожжа» на фрэгаце «Будзёз» і транспарце «Этуаль» у 1766—69 гадах» (1771). Яго імем названы в-аў Бугенвіль у групе Саламонавых а-воў і расліна бугенвілея.