трэнажо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыстасаванне для трэнажу, трэніроўкі.

|| прым. трэнажо́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэнажо́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трэнажо́р трэнажо́ры
Р. трэнажо́ра трэнажо́раў
Д. трэнажо́ру трэнажо́рам
В. трэнажо́р трэнажо́ры
Т. трэнажо́рам трэнажо́рамі
М. трэнажо́ры трэнажо́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трэнажо́р м., спец. тренажёр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэнажо́р, ‑а, м.

Вучэбна-трэніровачнае прыстасаванне для выпрацоўкі навыкаў і ўдасканалення тэхнікі кіравання машынай пры падрыхтоўцы лётчыкаў, касманаўтаў, шафёраў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэнажор (у касманаўтыцы) 1/44; 10/315

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

трэнажор

т. 16, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трэнажо́р м. Trainer [´trɛ:- і ´tre:-] m -s -, Trainingsgerät n -(e)s, -e; касм., ав. Simultor m -s, -tren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

трэнажо́р

(ад трэнаж)

вучэбна-трэніровачнае прыстасаванне для выпрацоўкі навыкаў і ўдасканалення тэхнікі кіравання машынай пры падрыхтоўцы лётчыкаў, касманаўтаў, шафёраў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

simulator [ˈsɪmjuleɪtə] n. трэнажо́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

тренажёр спец. трэнажо́р, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)