трэ́кавы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
трэ́кавы |
трэ́кавая |
трэ́кавае |
трэ́кавыя |
| Р. |
трэ́кавага |
трэ́кавай трэ́кавае |
трэ́кавага |
трэ́кавых |
| Д. |
трэ́каваму |
трэ́кавай |
трэ́каваму |
трэ́кавым |
| В. |
трэ́кавы (неадуш.) трэ́кавага (адуш.) |
трэ́кавую |
трэ́кавае |
трэ́кавыя (неадуш.) трэ́кавых (адуш.) |
| Т. |
трэ́кавым |
трэ́кавай трэ́каваю |
трэ́кавым |
трэ́кавымі |
| М. |
трэ́кавым |
трэ́кавай |
трэ́кавым |
трэ́кавых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
трэ́кавы спорт. тре́ковый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
трэ́кавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трэка. Трэкавыя гонкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэк, -а, мн. -і, -аў, м.
Спартыўнае збудаванне з кругавой дарожкай для трэніровак і гоначных спаборніцтваў па вела- і мотаспорце.
Веласіпедны т.
|| прым. трэ́кавы, -ая, -ае.
Трэкавыя гонкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тре́ковый спорт. трэ́кавы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ІСКРАВА́Я КА́МЕРА,
кіроўны трэкавы дэтэктар часціц, дзеянне якога заснавана на ўзнікненні іскравага разраду ў газе ў месцы праходжання зараджанай часціцы. Выкарыстоўваецца ў ядз. фізіцы (даследаванне ядз. рэакцый), фізіцы элементарных часціц (эксперыменты на паскаральніках), астрафізіцы (вывучэнне касм. прамянёў), медыцыне.
І.к. мае разрадны прамежак, запоўнены газам. Тэлескоп лічыльнікаў (сцынтыляцыйных, чаранкоўскіх) па-за І.к. фіксуе з’яўленне часціцы і падае на электроды камеры высакавольтны імпульс напружання. Апошні паскарае электроны, што ўзнікаюць у газавай камеры на шляху зараджанай часціцы, і выклікае іскравы разрад уздоўж следу (трэку) часціцы. Разрады фіксуюцца фатаграфічным, акустычным, відыконным і інш. метадамі. У параўнанні з інш. трэкавымі дэтэктарамі ядзерных выпрамяненняў І.к. вызначаецца малой інерцыйнасцю, прастатой.
Літ.:
Искровая камера. М., 1967.
А.В.Берастаў.
т. 7, с. 330
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)