трыя́сава-ю́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. трыя́сава-ю́рскі трыя́сава-ю́рская трыя́сава-ю́рскае трыя́сава-ю́рскія
Р. трыя́сава-ю́рскага трыя́сава-ю́рскай
трыя́сава-ю́рскае
трыя́сава-ю́рскага трыя́сава-ю́рскіх
Д. трыя́сава-ю́рскаму трыя́сава-ю́рскай трыя́сава-ю́рскаму трыя́сава-ю́рскім
В. трыя́сава-ю́рскі (неадуш.)
трыя́сава-ю́рскага (адуш.)
трыя́сава-ю́рскую трыя́сава-ю́рскае трыя́сава-ю́рскія (неадуш.)
трыя́сава-ю́рскіх (адуш.)
Т. трыя́сава-ю́рскім трыя́сава-ю́рскай
трыя́сава-ю́рскаю
трыя́сава-ю́рскім трыя́сава-ю́рскімі
М. трыя́сава-ю́рскім трыя́сава-ю́рскай трыя́сава-ю́рскім трыя́сава-ю́рскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЗАХО́ДНЯЯ КАРДЫЛЬЕ́РА А́НДАЎ (Cordillera Occidental),

горны хрыбет, найб. высокі зах. край горнай сістэмы Андаў. Размешчана на тэр. Калумбіі, Эквадора, Перу, Балівіі, уздоўж чылійска-балівійскай мяжы. Даўж. каля 400 км. Выш. рэльефу ад 2500 м да 5000 м і больш. Найб. выш. 6768 м (г. Уаскаран). Складзена з трыясава-юрскіх вапнякоў, кангламератаў, пясчанікаў, гіпсаў, сланцаў, якія перамяжаюцца вулканічнымі пародамі і пранізаны інтрузіямі гранадыярытаў. Старажытны і сучасны вулканізм, шматлікія дзеючыя і патухлыя вулканы (Чымбараса, 6267 м; Карапуна, 6425 м; Сахама, 6520, і інш.). На самых высокіх вяршынях снежнікі і ледавікі. Радовішчы золата, плаціны, серы, руд медзі і жалеза.

т. 7, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАХО́ДНЕ-СІБІ́РСКАЯ ПЛІТА́,

частка Цэнтральнаеўраазіяцкай маладой платформы, якая адпавядае плошчы Заходне-Сібірскай раўніны, а на Пн заходзіць на шэльф Карскага м. На З. абмежавана Урала-Новазямельскім выступам на ПдУ — Казахстана-Алтайскім і Кузнецка-Саянскім выступамі; на У прымыкае да Сібірскай платформы. Кустанайская седлавіна аддзяляе З.п. ад Туранскай пліты. Фундамент складзены з рознаўзроставых палеазойскіх складкавых парод, у цэнтр. ч. ёсць дакембрыйскія масівы. На паверхні фундамента рыфтавыя ўпадзіны субмерыдыянальнага напрамку, запоўненыя кантынентальнымі трыясава-юрскімі адкладамі. З мезазою на стан З.п. ўплывалі адмоўныя тэктанічныя рухі, якія паступова кампенсаваліся намнажэннем мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў (магутнасць да 4—6 км). Гэтыя адклады стварылі платформавы чахол. На З.п. шмат прамысл. радовішчаў: нафты, газу (гл. Заходне-Сібірская нафтагазаносная правінцыя), вугалю, жал. руд, баксітаў, марганцавых руд, соды, вял. паклады торфу, Заходне-Сібірскі артэзіянскі басейн.

т. 7, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)