Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
тры́пціх, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).
1. Твор выяўленчага мастацтва, які складаецца з трох частак, аб’яднаных адным сюжэтам і ідэяй.
2. Царкоўны абраз, які мае тры створкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тры́пціхм., в разн. знач. три́птих
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тры́пціх, ‑а, м.
1. Кампазіцыя з трох карцін, барэльефаў, малюнкаў і пад., аб’яднаных адной ідэяй, тэмай і сюжэтам. Разважаючы над гэтым, я прызнаўся Міхасю Андрэевічу, што лічыў яго карціны «Пакаранне», «Рабочыя» і «Хлеб» трыпціхам.Зуёнак.// Паэтычны твор з трох вершаў, урыўкаў і пад., аб’яднаных агульнай задумай.
2. Складаны абраз 1, які мае тры створкі.
[Грэч. triptychos — трайвы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трыпці́хммаст/v-abbr>, літ Tríptychon n -s, -en; царктс Flügelaltar m -s, -täre
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Тры́пціх ‘кампазіцыя з трох карцін, барэльефаў, малюнкаў, аб’яднаных адной ідэяй, тэмай і сюжэтам’, ‘складаны з трох створак абраз’ (ТСБМ). Праз рускую мову (три́птих) або непасрэдна з с.-грэч.τρίπτυχος ‘трайны, складзены ў тры столкі’, у якім першая частка τρί‑ — да тры (гл.), а другая πρυχή ‘складка, фальбона’ этымалагічна няясная (ЕСУМ, 5, 640; Трубачоў, Дополн., 4, 103; Голуб-Ліер, 490).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тры́пціх
(гр. triptychos = складзены ўтрая)
1) твор мастацтва з трох карцін, барэльефаў, малюнкаў, аб’яднаных адной задумай і выкананых у адным стылі;
2) трохстворкавы складзень (складны абраз).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
triptych[ˈtrɪptɪk]n.тры́пціх (твор мастацтва)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
три́птихв разн. знач.тры́пціх, -ха м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)