Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Трымер (пагрузачны) 10/308
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Трымер (у радыётэхніцы) 10/307—308
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
тры́мер
(англ. trimmer)
1) перасоўная пагрузачная машына для сыпкіх грузаў, якая адкідае іх убок на адлегласць да 30 м;
2) электрычны кандэнсатар пераменнай ёмістасці, які выкарыстоўваецца для настройкі контураў высокай частаты ў радыёапаратуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
три́ммерв разн. знач.тры́мер, -ра м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
trimmer[ˈtrɪmə]n.тры́мер;
an electric hedge trimmer прыстасава́нне для падрэ́зкі кусто́ў, сека́тар
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АЦЭТАЛЬДЭГІ́Д,
альдэгід воцатнай кіслаты, CH3CHO. Мал. м. 44,05. Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, tкіп 20,2 °C, шчыльн. 0,78∙103кг/м³, змешваецца з вадой і арган. растваральнікамі. У прысутнасці мінер. кіслот утварае цыклічны трымер—паральдэгід і тэтрамер—метальдэгід. Атрымліваюць каталітычным акісленнем ацэтылену ці прапілену. Выкарыстоўваюць у вытв-сці воцатнай кіслаты, воцатнага ангідрыду, этылацэтату, хларалю, поліацэталяў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАЛЬДЭГІ́Д, 2,4,6-трыметыл-1,3,5-трыаксан,
цыклічны трымерацэтальдэгіду, зручная форма яго захоўвання. Бясколерная вадкасць, tпл 12,6 °C, tкіп 124,4 °C, шчыльн. 994,3 кг/м³. Раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры, хлараформе. Атрымліваюць полімерызацыяй ацэтальдэгіду пры 20 °C у прысутнасці салянай ці сернай к-ты. Выкарыстоўваюць у вытв-сці ацэтатаў цэлюлозы, воцатнай к-ты, воцатнага ангідрыду, гліаксалю, хларалю і інш. Аказвае слабае наркатычнае ўздзеянне.