трывіяльная літаратура

т. 15, с. 544

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трывія́льны, -ая, -ае.

Пазбаўлены арыгінальнасці, звычайны.

Трывіяльная думка.

Т. флірт.

|| наз. трывія́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трывія́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. трывія́льны трывія́льная трывія́льнае трывія́льныя
Р. трывія́льнага трывія́льнай
трывія́льнае
трывія́льнага трывія́льных
Д. трывія́льнаму трывія́льнай трывія́льнаму трывія́льным
В. трывія́льны (неадуш.)
трывія́льнага (адуш.)
трывія́льную трывія́льнае трывія́льныя (неадуш.)
трывія́льных (адуш.)
Т. трывія́льным трывія́льнай
трывія́льнаю
трывія́льным трывія́льнымі
М. трывія́льным трывія́льнай трывія́льным трывія́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трывія́льны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены свежасці і арыгінальнасці; звычайны. Трывіяльны жарт. Трывіяльная п’еса. □ Змітракова радасць .. патанае ў трывіяльных пакутах раздвоенага кахання. Юрэвіч. // Пошлы, вульгарны. Трывіяльны флірт.

[Фр. trivial.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МА́САВАЯ ЛІТАРАТУ́РА, паралітаратура, сублітаратура, канфармісцкая літаратура, трывіяльная літаратура,

шматтыражная літ. прадукцыя, разлічаная на сярэдняга спажыўца і камерцыйны поспех; сурагат маст. л-ры, падробка пад яе; састаўная частка масавай культуры. Атрымала распаўсюджанне ў 19 ст. (гл. Бульварная літаратура). Развіццё яе ажыццяўлялася праз рыначны кан’юнктурны адбор найб. «ходкага» літ. тавару — бестселераў. Сярод бестселераў вылучаюць коміксы, бульварны, жаночы, салдацкі, паліт., кіна- і фотараманы, раманы крымінальных, «чорных» серый, трылеры, вестэрны, дайджэсты (скарочаныя адаптаваныя выданні класікі), якія ствараюцца канвеерным спосабам па спец. схемах. У эстэт. плане М.л. пасрэдная, спрошчаная і даступная кожнаму; яна звычайна прыстасавальніцкая, экскэйпісцкая (пазбягае вострых сац. праблем). Выкарыстоўваецца як сродак маніпуляцыі свядомасцю мас, фарміруе пэўныя эстэт. густы і спажывецкую псіхалогію. М.л. паспяхова выкарыстоўвае дэтэктыўную фабулу, навук. фантастыку; для яе характэрна спрошчанае апісальніцтва, псеўдарэалістычнасць, сенсацыйнасць, захапляючая інтрыга, востры сюжэт, наяўнасць супергерояў. У тэхнакратычнай постіндустрыяльнай цывілізацыі М.л. як кампенсацыя адчужэння выконвае псіхааналітычную функцыю. Характэрныя тэмы М.л. — кар’ера, грошы, секс, каханне, жыццё «зорак», фантастыка (вампіры, прышэльцы з космасу), эзатэрызм — таямнічае, забойствы, прыгоды суперменаў і інш. У 20 ст. з’явіліся прыгодніцкія серыі пра Тарзана Э.​Бераўза (ЗША), пра Фантамаса М.​Алена і П.​Сувестра (Францыя), паліт. дэтэктывы пра Дж.​Бонда І.​Флемінга (Англія), псеўдагіст. раманы пра Анжэліку А. і С.​Галон (Францыя), працяг рамана М.​Мітчэл «Знесеныя ветрам» («Скарлет», «Рэт Батлер»), раманы Т.​Шарпа, Ж.​Сьюзен, М.​Спілейна, С.​Шэлдан і інш.

Літ.:

«Массовая культура» — иллюзии и действительность. М., 1975;

Николюкин А.Н. Антикультура: массовая литература США М., 1973;

Шабловская И.В. Реализм и «массовая культура» // Шабловская И.В. История зарубежной литературы (XX в., первая половина). Мн., 1998.

І.​В.​Шаблоўская.

т. 10, с. 163

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)