Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
трыбуна́лм. трибуна́л
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
трыбуна́л, ‑а, м.
1. Спецыяльны судовы орган па разгляду ваенных і асабліва цяжкіх грамадзянскіх злачынстваў. Ваенны трыбунал. □ [Мірон Іванавіч:] — Аднак ты гарачая ў нас, Надзежда Астапаўна, Цябе б проста старшынёй спецыяльнага трыбунала.Лынькоў.//зб. Суддзі, судовая калегія гэтага органа. — Таварыш палкоўнік, а можа цяпер ззавём трыбунал? — для паўнаты карціны спытаў я.Няхай.
2. Разгляд судовых спраў такім органам. За цюк бязі, украдзены з чужога эшалона, калі ехалі з-пад Выбарга ў Гарту, двое разведчыкаў пайшлі пад трыбунал.Навуменка.// Судовае пасяджэнне гэтага органа.
[Ад лац. tribunal — судзілішча.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трыбунал 7/182; 9/234; 10/303
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫБУНА́Л (ад лац. tribunal судзілішча),
1) судовая ўстанова ў ВКЛ. Гл.Трыбунал Вялікага княства Літоўскага, Трыбунал скарбовы.
2) У Францыі ў перыяд рэвалюцыі канца 18 ст. выключны Суд па справах паліт. злачынстваў.
3) У першыя гады савецкай улады спец. суд — рэвалюцыйны трыбунал.
4) У б.СССР і сучаснай Расіі — суды для ажыццяўлення правасуддзя ва ўзбр. сілах. Гл. таксама Міжнародны ваенны трыбунал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трыбуна́лм. Geríchtshof m -(e)s, -höfe; Tribunál n -s, -e (высок.);
Міжнаро́дны трыбуна́л der Internationále Geríchtshof
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
трыбуна́л
(лац. tribunal = судзілішча)
1) апеляцыйны суд, які існаваў з 16 ст. у Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы;
2) надзвычайны суд часоў Французскай рэвалюцыі 1789—1794 гг.;
3) надзвычайны судовы орган па разгляду ваенных злачынстваў, а таксама пасяджэнне гэтага органа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Трыбуна́л ‘судовы орган для разгляду ваенных і асабліва цяжкіх грамадзянскіх злачынстваў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Ст.-бел.трибуналъ (трыбуналъ) ‘вышэйшы апеляцыйны суд’ (1540 г.). Запазычана са ст.-польск.trybunał ‘вышэйшы апеляцыйны шляхецкі суд (з 1578 г.)’ (Булыка, Лекс. запазыч., 52), якое з лац.tribūnal ‘узвышэнне, на якім сядзелі магістраты (трыбуны) пры выкананні службовых абавязкаў’, ‘крэсла суддзі, палкаводца’ < tribūnus ‘чыноўнік’ (Голуб-Ліер, 489; ЕСУМ, 5, 634; SWO, 1980, 779).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трыбуна́л
(лац. tribunal = судзілішча)
надзвычайны судовы орган (напр. ваенны т., міжнародны т.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)