тру́бны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тру́бны тру́бная тру́бнае тру́бныя
Р. тру́бнага тру́бнай
тру́бнае
тру́бнага тру́бных
Д. тру́бнаму тру́бнай тру́бнаму тру́бным
В. тру́бны (неадуш.)
тру́бнага (адуш.)
тру́бную тру́бнае тру́бныя (неадуш.)
тру́бных (адуш.)
Т. тру́бным тру́бнай
тру́бнаю
тру́бным тру́бнымі
М. тру́бным тру́бнай тру́бным тру́бных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тру́бны в разн. знач. тру́бный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тру́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да трубы (у 1 знач.). Трубны дым. // Які звязаны з вытворчасцю труб. Трубны завод. Трубны цэх.

2. Які ўтвараецца трубой (у 2 знач.). Трубныя гукі. // Які па сіле, тэмбру і пад. нагадвае гукі трубы. Як толькі чытанне рэзалюцыі было скончана, Бабека, як арол, акінуў вачамі залу і трубным голасам аддаў загад: — Асуджанага Лабановіча Андрэя Пятровіча зараз жа ўзяць пад варту! Колас. Над галавой, дзесьці высока ў небе, чуваць трубныя крыкі адлётных жураўлёў... Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

труба́, -ы́, мн. тру́бы і (з ліч. 2, 3, 4) трубы́, труб, ж.

1. Доўгі пусты ў сярэдзіне прадмет пераважна круглага сячэння, прызначаны для правядзення вадкасці, пары і пад.

Водаправодная т.

2. Духавы медны музычны інструмент з раструбам на канцы.

3. Канал у арганізме для сувязі паміж асобнымі органамі.

Матачная т.

4. у знач. вык., каму-чаму і без дап. Пра дрэннае становішча, гібель, пагібель (разм.).

Цяпер нам — т.

Справа — т.

Вылецець у трубу (разм.) — разарыцца, застацца без грошай.

Хвост трубой (разм., жарт.) — не сумаваць, не падаць духам, трымаць сябе самаўпэўнена.

|| памянш. тру́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. тру́бны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вертыка́льна-тру́бны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вертыка́льна-тру́бны вертыка́льна-тру́бная вертыка́льна-тру́бнае вертыка́льна-тру́бныя
Р. вертыка́льна-тру́бнага вертыка́льна-тру́бнай
вертыка́льна-тру́бнае
вертыка́льна-тру́бнага вертыка́льна-тру́бных
Д. вертыка́льна-тру́бнаму вертыка́льна-тру́бнай вертыка́льна-тру́бнаму вертыка́льна-тру́бным
В. вертыка́льна-тру́бны (неадуш.)
вертыка́льна-тру́бнага (адуш.)
вертыка́льна-тру́бную вертыка́льна-тру́бнае вертыка́льна-тру́бныя (неадуш.)
вертыка́льна-тру́бных (адуш.)
Т. вертыка́льна-тру́бным вертыка́льна-тру́бнай
вертыка́льна-тру́бнаю
вертыка́льна-тру́бным вертыка́льна-тру́бнымі
М. вертыка́льна-тру́бным вертыка́льна-тру́бнай вертыка́льна-тру́бным вертыка́льна-тру́бных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тру́бный тру́бны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tubal [ˈtju:bl] adj. med. тру́бны;

tubal pregnancy пазама́тачная цяжа́рнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

tubalny

трубны, гучны;

tubalny głos — гучны (трубны) голас

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

НОВАМАСКО́ЎСК,

горад на Украіне, цэнтр раёна ў Днепрапятроўскай вобл.

Прыстань на р. Самара (прыток р. Дняпро). Засн. ў 1650. 77 тыс. ж. (1991). Чыг. вузел. З-ды: трубны, жалезабетонных вырабаў і інш., хлебакамбінат, мэблевая, швейная ф-кі. Маст. музей нар. прыкладнога мастацтва. Рэшткі манастыра (17 ст.), драўляны Троіцкі сабор (18 ст., цяпер гіст.-краязнаўчы музей).

т. 11, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́ПЕЦК,

горад у Расіі, цэнтр Ліпецкай вобл., на р. Варонеж. 477 тыс. ж. (1997). Вядомы з 13 ст.; у 1284 разбураны татарамі; з 1779 губернскі горад (адбудаваны на месцы с. Ліпецкія Заводы). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: чорная металургія (найбуйнейшы ў Расіі Наваліпецкі металургічны камбінат, трубны з-д), машынабудаванне і металаапрацоўка (трактары, станкі, пускавыя рухавікі і інш.), буд. матэрыялаў, хім. (з-ды азотна-тукавы, гумава-пластмасавых вырабаў), харчасмакавая, швейная, мэблевая. 2 ВНУ. 2 тэатры. Краязнаўчы музей і Дом-музей Г.​В.​Пляханава. Сабор Раства Хрыстова (18—19 ст.). Бальнеалагічны і гразевы курорт.

Літ.:

Колтаков В.​М.​Памятные места Липецка: Справ.-путеводитель. Воронеж, 1980;

Липецк: (Справ.-путеводитель). [Воронеж], 1967.

т. 9, с. 274

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)