трубарэ́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трубарэ́з трубарэ́зы
Р. трубарэ́за трубарэ́заў
Д. трубарэ́зу трубарэ́зам
В. трубарэ́з трубарэ́зы
Т. трубарэ́зам трубарэ́замі
М. трубарэ́зе трубарэ́зах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трубарэ́з м. труборе́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трубарэ́з, ‑а, м.

Інструмент для рэзкі труб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ТРУБАРЭ́З,

прыстасаванне для рэзкі труб. Адрозніваюць Т. ручны (рэзка робіцца пры дапамозе ролікаў; трубу замацоўваюць у цісках, а Т. круцяць вакол яе) і кумулятыўны (рэзка ўзрывам). Складаецца з 2 трубчастых паўкольцаў, якія запаўняюцца гексагенам. Падрыў зарада выконваюць дыстанцыйна праз электрадэтанатар.

Трубарэз: 1 — рэгулявальная шруба; 2 — корпус; 3 — рэзальныя ролікі.

т. 15, с. 533

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

труборе́з спец. трубарэ́з, -за м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)