трохме́сны, -ая, -ае.

Які мае тры месцы, з месцамі для траіх.

Трохмесная палата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трохме́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. трохме́сны трохме́сная трохме́снае трохме́сныя
Р. трохме́снага трохме́снай
трохме́снае
трохме́снага трохме́сных
Д. трохме́снаму трохме́снай трохме́снаму трохме́сным
В. трохме́сны (неадуш.)
трохме́снага (адуш.)
трохме́сную трохме́снае трохме́сныя (неадуш.)
трохме́сных (адуш.)
Т. трохме́сным трохме́снай
трохме́снаю
трохме́сным трохме́снымі
М. трохме́сным трохме́снай трохме́сным трохме́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трохме́сны трёхме́стный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трохме́сны, ‑ая, ‑ае.

З месцамі для траіх, які мае тры месцы. Трохмесны экіпаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трёхме́стный трохме́сны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трох...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які складаецца з трох частак, адзінак; які мае тры аднолькавыя прыкметы, уласцівасці, напр.: трохгаловы, трохгранны, трохдзённы, трохколавы, трохмесны, трохпакаёвы, трохствольны, трохступеньчаты, трохтактны, трохфазны, трох’ярусны;

2) трайны па масе, часе, аб’ёме і пад., напр.: трохгадзінны, трохдзённы, трохтонны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трэлья́ж ‘трохстворкавая люстра’ (ТСБМ). З рус. трельяж, якое з франц. treillage ‘крацістая загарадка’ < treille ‘альтанка з вінаграднай лазы’ < лац. trichila ‘альтанка’, у выніку скарачэння tricla ‘павільён’ — слова trīclīniumтрохмесны стол’ (SWO, 1980, 774; Голуб-Ліер, 488; Фасмер, 4, 98). Значэнне ‘трохстворкавае люстра’ развілося ў рускай мове, дзе ўзнікла ў выніку дзеяння народнай этымалогіі (ЕСУМ, 5, 628).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПРЭДЫКА́Т (ад лац. praedicatum сказанае),

тое, што ўласцівасць; у вузкім сэнсе — уласцівасць асобнага прадмета, у шырокім — адносіны, г.зн. уласцівасць некалькіх прадметаў. У арыстоцелеўскай і традыц. логіцы разумеўся толькі як адзін з двух тэрмінаў суджэння — той, у якім нешта гаворыцца аб суб’екце. Больш агульная трактоўка П. звязана з разглядам прэдыкацыі як прыватнага выпадку функцыянальнай залежнасці. У сучаснай логіцы П. — лагічная (або прапазіцыянальная) функцыя — выраз з нявызначанымі тэрмінамі (пераменнымі), які пры выбары канкрэтных значэнняў для гэтых тэрмінаў пераўтвараецца ў асэнсаванае (ісціннае або памылковае) выказванне. У лагічнай структуры суджэння традыц. паняцці П. і суб’екта замяняюцца адпаведна на дакладныя матэм. паняцці функцыі і яе аргумента.

У адпаведнасці з гэтым П. вызначаюцца на мноствах (абласцях прадметаў); элементы якіх служаць аргументамі, або значэннямі адпаведных пераменных. Пры функцыянальнай форме запісу П. ад η пераменных выражаюць формулай P(x1, ... xn), дзе η ≥ 0. Пры η = 0 П. супадае з выказваннем, пры η = 1 П. з’яўляецца ўласцівасцю ў вузкім сэнсе (аднамесны П.), пры η = 2 — уласцівасцю «пары» (двухмесны П.), пры η = 3 — уласцівасцю «тройкі» (трохмесны П.) і г.д. Гл. таксама Логіка прэдыкатаў, Функцыя.

С.​Ф.​Дубянецкі.

т. 13, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)