тро́мпы

(фр. trompe)

архіт. трохвугольныя нішападобныя скляпенні, якія выкарыстоўваюцца як пераходныя канструкцыі ад квадратнага ніжняга памяшкання да круглага або многавугольнага верхняга, да купала або яго барабана.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тро́мп

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тро́мп тро́мпы
Р. тро́мпа тро́мпаў
Д. тро́мпу тро́мпам
В. тро́мп тро́мпы
Т. тро́мпам тро́мпамі
М. тро́мпе тро́мпах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)