траці́чны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца трэцяй стадыяй у развіцці чаго-н.

Трацічная форма хваробы.

2. Старая назва першага перыяду кайназойскай эры (спец.).

Т. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

траці́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. траці́чны траці́чная траці́чнае траці́чныя
Р. траці́чнага траці́чнай
траці́чнае
траці́чнага траці́чных
Д. траці́чнаму траці́чнай траці́чнаму траці́чным
В. траці́чны (неадуш.)
траці́чнага (адуш.)
траці́чную траці́чнае траці́чныя (неадуш.)
траці́чных (адуш.)
Т. траці́чным траці́чнай
траці́чнаю
траці́чным траці́чнымі
М. траці́чным траці́чнай траці́чным траці́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

траці́чны спец. трети́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

траці́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Трэцяя стадыя ў развіцці чаго‑н. (звычайна хваробы). Трацічная форма сіфілісу.

2. Звязаны з першым перыядам кайназойскай эры. Трацічны перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траці́чны геал Tertiär-;

траці́чны перы́яд Tertiärzeit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Траці́чны ‘звязаны з трэцяй стадыяй хваробы’, ‘адносіцца да першага перыяду кайназойскай эры’ (ТСБМ). Запазычанае з рус. трети́чный ‘тс’, відаць, ад *третица, гл. трэці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трети́чный геол. и пр. траці́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tertiär

a траці́чны (тс. геал.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Tertiärzeit

f - геал. траці́чны перы́яд

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БУТЫ́ЛАВЫЯ СПІРТЫ́,

бутанолы, аліфатычныя насычаныя спірты, C4H9OH. Вядомы 4 ізамерныя бутанолавыя спірты: 1-бутанол (першасны); 2-бутанол (другасны); 2-метыл-1-прапанол (ізабутылавы); 2-метыл-2-прапанол (трацічны).

Бясколерныя вадкасці са спіртавым пахам, tкіп 117,4 °C, шчыльн. 809,9 кг/м³ (першасны бутанолавы спірт), трацічны бутанолавы спірт — цвёрдае рэчыва з пахам цвілі, tпл 25,5 °C, 82,5 ºС, шчыльн. 788,7 кг/м³ (20 ºС). Раствараюцца ў вадзе і арган. растваральніках. Ізабутылавы вылучаюць з сівушнага алею перагонкай, астатнія атрымліваюць сінтэтычна. Выкарыстоўваюцца як растваральнікі ў лакафарбавай прам-сці, для сінтэзу арган. рэчываў, у вытв-сці пластыфікатараў, пестыцыдаў, лек. сродкаў.

т. 3, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)