трафі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. трафі́чны трафі́чная трафі́чнае трафі́чныя
Р. трафі́чнага трафі́чнай
трафі́чнае
трафі́чнага трафі́чных
Д. трафі́чнаму трафі́чнай трафі́чнаму трафі́чным
В. трафі́чны (неадуш.)
трафі́чнага (адуш.)
трафі́чную трафі́чнае трафі́чныя (неадуш.)
трафі́чных (адуш.)
Т. трафі́чным трафі́чнай
трафі́чнаю
трафі́чным трафі́чнымі
М. трафі́чным трафі́чнай трафі́чным трафі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

трафі́чны физиол., мед. трофи́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трафі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да жыўлення органаў і тканак, да абмену рэчываў. Трафічная функцыя нервовай сістэмы. // Звязаны з расстройствам жыўлення, абмену рэчываў. Трафічная язва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адаптацы́йна-трафі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адаптацы́йна-трафі́чны адаптацы́йна-трафі́чная адаптацы́йна-трафі́чнае адаптацы́йна-трафі́чныя
Р. адаптацы́йна-трафі́чнага адаптацы́йна-трафі́чнай
адаптацы́йна-трафі́чнае
адаптацы́йна-трафі́чнага адаптацы́йна-трафі́чных
Д. адаптацы́йна-трафі́чнаму адаптацы́йна-трафі́чнай адаптацы́йна-трафі́чнаму адаптацы́йна-трафі́чным
В. адаптацы́йна-трафі́чны (неадуш.)
адаптацы́йна-трафі́чнага (адуш.)
адаптацы́йна-трафі́чную адаптацы́йна-трафі́чнае адаптацы́йна-трафі́чныя (неадуш.)
адаптацы́йна-трафі́чных (адуш.)
Т. адаптацы́йна-трафі́чным адаптацы́йна-трафі́чнай
адаптацы́йна-трафі́чнаю
адаптацы́йна-трафі́чным адаптацы́йна-трафі́чнымі
М. адаптацы́йна-трафі́чным адаптацы́йна-трафі́чнай адаптацы́йна-трафі́чным адаптацы́йна-трафі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вегетаты́ўна-трафі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вегетаты́ўна-трафі́чны вегетаты́ўна-трафі́чная вегетаты́ўна-трафі́чнае вегетаты́ўна-трафі́чныя
Р. вегетаты́ўна-трафі́чнага вегетаты́ўна-трафі́чнай
вегетаты́ўна-трафі́чнае
вегетаты́ўна-трафі́чнага вегетаты́ўна-трафі́чных
Д. вегетаты́ўна-трафі́чнаму вегетаты́ўна-трафі́чнай вегетаты́ўна-трафі́чнаму вегетаты́ўна-трафі́чным
В. вегетаты́ўна-трафі́чны (неадуш.)
вегетаты́ўна-трафі́чнага (адуш.)
вегетаты́ўна-трафі́чную вегетаты́ўна-трафі́чнае вегетаты́ўна-трафі́чныя (неадуш.)
вегетаты́ўна-трафі́чных (адуш.)
Т. вегетаты́ўна-трафі́чным вегетаты́ўна-трафі́чнай
вегетаты́ўна-трафі́чнаю
вегетаты́ўна-трафі́чным вегетаты́ўна-трафі́чнымі
М. вегетаты́ўна-трафі́чным вегетаты́ўна-трафі́чнай вегетаты́ўна-трафі́чным вегетаты́ўна-трафі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

нерво́ва-трафі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нерво́ва-трафі́чны нерво́ва-трафі́чная нерво́ва-трафі́чнае нерво́ва-трафі́чныя
Р. нерво́ва-трафі́чнага нерво́ва-трафі́чнай
нерво́ва-трафі́чнае
нерво́ва-трафі́чнага нерво́ва-трафі́чных
Д. нерво́ва-трафі́чнаму нерво́ва-трафі́чнай нерво́ва-трафі́чнаму нерво́ва-трафі́чным
В. нерво́ва-трафі́чны (неадуш.)
нерво́ва-трафі́чнага (адуш.)
нерво́ва-трафі́чную нерво́ва-трафі́чнае нерво́ва-трафі́чныя (неадуш.)
нерво́ва-трафі́чных (адуш.)
Т. нерво́ва-трафі́чным нерво́ва-трафі́чнай
нерво́ва-трафі́чнаю
нерво́ва-трафі́чным нерво́ва-трафі́чнымі
М. нерво́ва-трафі́чным нерво́ва-трафі́чнай нерво́ва-трафі́чным нерво́ва-трафі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

трафічны ланцуг

т. 15, с. 521

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трафічны ўзровень

т. 15, с. 521

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трофи́ческий физиол., мед. трафі́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВО́ДАРАСЦІ

(Algae),

зборная група ніжэйшых споравых, пераважна водных, раслін. Для водарасцей характэрна адсутнасць тыповых для вышэйшых раслін сцябла, лісця і каранёў, аднак у некаторых цела падзелена на ліста- і сцеблападобныя часткі. Прадстаўлены аднаклетачнымі (ад долей мкм), каланіяльнымі і шматклетачнымі слаявіннымі, або таломнымі (даўж. да 60 м), жыццёвымі формамі. Сасудзістая сістэма адсутнічае. Рухомыя водарасці маюць жгуцікі, часам вочка і скарачальныя вакуолі. Размнажэнне разнастайнае: вегетатыўнае, бясполае і палавое (галагамія, ізагамія, анізагамія і аагамія). У шэрагу водарасцей назіраецца строгае чаргаванне пакаленняў — спарафіта і гаметафіта. Жыўленне аўтатрофнае, гетэратрофнае і галазойнае (фагатрофнае); ёсць паразітныя формы. Хларапласты (храматафоры) клетак маюць хларафіл a і b ці a і c, таксама дадатковыя пігменты — фікабіліны (фікацыян, фікаэрытрын, фікаксанцін, карацін і інш.), якія маскіруюць зялёны колер хларафілу і надаюць водарасцям жоўта-зялёную, жоўтую, бурую, чырв., сінюю і сіне-зялёную афарбоўкі.

Вядома больш за 38 тыс. відаў. У залежнасці ад біяхім. асаблівасцей (набору пігментаў, саставу клетачнай абалонкі, тыпу запасных рэчываў) і субмікраскапічнай будовы клетак іх адносяць да аднаго з 10 аддзелаў (тыпаў) водарасцей: дыятомавыя, зелёныя, чырвоныя, сіне-зялёныя, бурыя, пірафітавыя, жоўта-зялёныя, залацістыя, харавыя і эўгленавыя (гл. адпаведныя артыкулы). Усе аддзелы ў працэсе эвалюцыі развіваліся ў асноўным незалежна. Найб. старажытныя з іх — сіне-зялёныя (цыянеі). Водарасці — найб. верагодныя продкі наземных раслін. Сіне-зялёныя і прахларафітавыя водарасці — пракарыёты. Іх часта лічаць асобнай групай арган. свету або адносяць да бактэрый. Пашыраны па ўсім зямным шары. Жывуць пераважна ў вадзе (прэснай і салёнай), у глебе і на яе паверхні, на кары дрэў, камянях, інш. субстратах, у снезе, лёдзе, у сімбіёзе з інш. раслінамі (напр., лішайнікі), могуць выкарыстоўваць для жыццядзейнасці атм., грунтавую і інш. вільгаць. На Беларусі адзначана больш за 2200 відаў, разнавіднасцей і формаў, якія аб’ядноўваюцца ў 300 родаў, 210 з іх глебавыя водарасці, астатнія пашыраны ў розных вадаёмах, на кары дрэў, камянях, розных грунтах і інш. субстратах. Найб. разнастайныя паводле відавога складу дыятомавыя (каля 930 таксонаў з 47 родаў) і зялёныя (640 таксонаў з 139 родаў); зарэгістраваны 320 таксонаў сіне-зялёных, 186 эўгленавых, больш за 50 залацістых, каля 50 жоўта-зялёных, больш за 40 пірафітавых, 13 харавых і 3 віды чырвоных водарасцей.

Водарасці (пераважна фітапланктон) — галоўныя прадуцэнты арган. рэчываў у водным асяроддзі (іх біямаса ў Сусветным ак. складае 1,7 млрд. т), у працэсе фотасінтэзу выдзяляюць у ваду і атмасферу кісларод. Многія віды водарасцей — індыкатары якасці вады, вызначаюць трафічны статус вадаёма. Багатыя вітамінамі (напр., 100 г сухой масы хларэлы задавальняюць сутачную патрэбу чалавека і с.-г. жывёлы ў вітамінах), мінер. солямі, мікраэлементамі. Колькасць бялку, алею і вугляводаў у розных відаў водарасцей ад 5 да 50—80%. Выкарыстоўваюцца ў харч., мед., папяровай, нафтавай, хім. і інш. прам-сці, з іх атрымліваюць агар-агар, альгінаты, ёд, калійныя солі, цэлюлозу, спірт, кармавы бялок, воцатную і альгінавыя кіслоты. Многія водарасці спажываюцца чалавекам (пераважна марскія — марская капуста і салата), ідуць на корм жывёле, угнаенне, служаць важнымі кампанентамі замкнёных экасістэм на касм. караблях і падлодках (напр., хларэла), таксама сістэм біял. ачысткі сцёкавых вод (напр., пратакокавыя водарасці), кормам для зоапланктону і рыб. Масавае развіццё («цвіценне») водарасцей пагаршае якасць вады, парушае работу фільтраў на ачышчальных збудаваннях, выклікае замор рыбы. Некаторыя віды выдзяляюць таксічныя рэчывы, небяспечныя для жывых арганізмаў. Для барацьбы з непажаданымі відамі водарасцей выкарыстоўваюць альгіцыды. Адклады выкапнёвых дыятомавых водарасцей утвараюць вапняковыя і даламітавыя пароды — дыятаміты і інш. Вывучэнне выкапнёвых водарасцей і іх адкладаў мае важнае стратыграфічнае і палеаэкалагічнае значэнне. Водарасці — прадмет вывучэння альгалогіі.

Літ.:

Водоросли: Справ. Киев, 1989;

Жизнь растений. Т. 3. Водоросли. Лишайники. М., 1977;

Саут Р., Уиттик А. Основы альгологии: Пер. с англ. М., 1990.

Т.М.Міхеева.

т. 4, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)