магутны атмасферны віхор у трапічных шыротах. Узнікае паміж 5—20°паўн. і паўд. шырот і рухаецца ў пасатным патоку на З (ПнЗ у Паўн. і ПдЗ у Паўд. паўшар’ях). У параўнанні з цыклонамі ўмераных шырот адрозніваецца меншымі памерамі (да 300—400 км) і значна большымі барычнымі градыентамі, выключна моцнымі вятрамі (да 70 м/с, у парывах больш за 100 м/с). Суправаджаецца катастрафічнымі ліўневымі ападкамі і навальніцамі, выклікае моцнае хваляванне на моры і разбурэнні ў прыбярэжных раёнах. Унутр.ч. Т.ц. называюць вокам буры. Штогод на Зямлі адзначаюць 70—80 Т.ц. Каля берагоў Усх. Азіі наз.тайфунамі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
tropical[ˈtrɒpɪkl]adj.трапі́чны; ве́льмі гара́чы;
a tropical cycloneтрапічныцыкло́н; тайфу́н;
in a fit of tropical rage у раз’ю́шаным ста́не
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Тайфу́н ’трапічныцыклон, ураган вялікай разбуральнай сілы’ (ТСБМ; 1914 г., КСНН). Праз рус.тайфу́н ’тс’ з англ.typhoon (адсюль і ў іншыя еўрапейскія), першакрыніцай якога з’яўляецца кіт.tai fêng ’вялікі вецер, цыклон’ (Фасмер, 4, 12; Чарных, 2, 225; ЕСУМ, 5, 504). Паводле Акуленкі (Мовознавство, 1997, 1, 16), кантамінаванае з араб.tūfán ’віхор’ (< грэч.τυφών).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тайфу́н
(кіт. taj fung = вялікі вецер)
трапічныцыклон вялікай разбуральнай сілы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тайфу́н, ‑у, м.
Трапічныцыклон, ураган вялікай разбуральнай сілы. Дах змацоўваюць ад тайфунаў з мора пакладзеныя на яго бярвенні.Караткевіч.Не ў страх нам пагрозаў замахі, Не ў страх інтэрвенцкія шхуны, Ні стуль, дзе гадуюць манархаў, Ні стуль, дзе бушуюць тайфуны.Купала.
[Ад кіт. тай фын — вялікі вецер.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тайфу́н
(англ. typhoon, ад кіт. taj fung = вялікі вецер)
трапічныцыклон вялікай разбуральнай сілы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)