трапа́льна-расчэ́свальны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. трапа́льна-расчэ́свальны трапа́льна-расчэ́свальная трапа́льна-расчэ́свальнае трапа́льна-расчэ́свальныя
Р. трапа́льна-расчэ́свальнага трапа́льна-расчэ́свальнай
трапа́льна-расчэ́свальнае
трапа́льна-расчэ́свальнага трапа́льна-расчэ́свальных
Д. трапа́льна-расчэ́свальнаму трапа́льна-расчэ́свальнай трапа́льна-расчэ́свальнаму трапа́льна-расчэ́свальным
В. трапа́льна-расчэ́свальны (неадуш.)
трапа́льна-расчэ́свальнага (адуш.)
трапа́льна-расчэ́свальную трапа́льна-расчэ́свальнае трапа́льна-расчэ́свальныя (неадуш.)
трапа́льна-расчэ́свальных (адуш.)
Т. трапа́льна-расчэ́свальным трапа́льна-расчэ́свальнай
трапа́льна-расчэ́свальнаю
трапа́льна-расчэ́свальным трапа́льна-расчэ́свальнымі
М. трапа́льна-расчэ́свальным трапа́льна-расчэ́свальнай трапа́льна-расчэ́свальным трапа́льна-расчэ́свальных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАНОПЛЕАПРАЦО́ЎЧЫЯ МАШЫ́НЫ,

устаноўкі і агрэгаты для атрымання валакна з канаплянай трасты. Бываюць мяльныя (ломяць і часткова аддзяляюць сухую кастрыцу ад сцёблаў), трапальныя (ачышчаюць доўгае валакно ад кастрыцы і кароткіх валокнаў), трасільныя (аддзяляюць кудзелепадобнае валакно ад адходаў) і камбінаваныя (мяльна-трапальныя і кудзелепрыгатавальныя).

Ільноканоплемялка — стацыянарная машына, мае стол падачы, рыфленыя вальцы, транспарцёр, сістэму пнеўматранспарту, кастрыцаадвод, эл. абсталяванне. Развязаныя снапы канапель кладуць на стол і падаюць да вальцаў, якія мнуць і пераціраюць трасту. Пенькатрапальная машына заціскным транспарцёрам падае папярэдне апрацаваную льноканоплемялкай трасту да 2 трапальных барабанаў, білы якіх вылучаюць з трасты валакно. Кудзелепрыгатавальная машына абчышчае ад кастрыцы валакністыя адходы, што ўтвараюцца на пенькатрапальнай машыне. Мае мяльную, трапальна-расчэсвальную і трасільную часткі.

т. 7, с. 589

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)