то́ргацца, -гаюся, -гаешся, -гаецца; незак.

Рабіць сутаргавыя рухі.

Т. ўсім целам.

|| аднакр. таргану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́ргацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. то́ргаюся то́ргаемся
2-я ас. то́ргаешся то́ргаецеся
3-я ас. то́ргаецца то́ргаюцца
Прошлы час
м. то́ргаўся то́ргаліся
ж. то́ргалася
н. то́ргалася
Загадны лад
2-я ас. то́ргайся то́ргайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час то́ргаючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

то́ргацца несов. (о судорожных резких движениях) дёргаться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

то́ргацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Рабіць сутаргавыя рухі; пацепвацца, перасмыквацца. [Міша:] — А я люблю рыбачыць. Так пільна глядзіш, глядзіш, як торгаецца паплавок. Зловіш маленькую рыбку, а радасці!.. Пальчэўскі. У Загурскага ўвесь час нервова торгалася шчака, але гаварыў ён спакойна, нават з нейкай асуджанасцю ў голасе. Асіпенка. Сомік, чакаючы, наглядаў .. за тварам [Пошты], на якім пад светлымі вусамі торгаліся губы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́ргацца гл. таргануцца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

таргану́цца гл. торгацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тармасі́цца, -машу́ся, -мо́сішся, -мо́сіцца; незак.

Тузацца, торгацца.

|| наз. тармашэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зато́ргацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць торгацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарга́ць

‘тузаць, торгаць каго-небудзь, што-небудзь; дрыжаць, торгацца

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. тарга́ю тарга́ем
2-я ас. тарга́еш тарга́еце
3-я ас. тарга́е тарга́юць
Прошлы час
м. тарга́ў тарга́лі
ж. тарга́ла
н. тарга́ла
Загадны лад
2-я ас. тарга́й тарга́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час тарга́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пато́ргвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Злёгку, час ад часу торгацца, рабіць сутаргавыя рухі. Вочы .. [Антонавы] гарэлі, вусы паторгваліся, калені дрыжэлі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)