тонконо́г бот. танкано́г, -га м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Танкано́г ’від травы (расце на балотах)’ (Ян.), тонконо́г ’травяністая расліна з высокім цвёрдым сцяблом і вузкім лісцем’ (ТС), ’расліна Koeleria Pers.’ (Кіс.), ’асака’ (лоеў., Расл. св.). Параўн. укр. тонконіг ’расліна Koeleria cristata Pers.’, рус. тонконо́г ’расліна Koeleria Pers.’. Паводле знешняга выгляду, гл. тонкі і нага ў значэнні ’сцябло’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)