Тлустыя кіслоты 2/133, 349; 3/169
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЗАМЕ́ННЫЯ ТЛУ́СТЫЯ КІСЛО́ТЫ,
ненасычаныя тлустыя к-ты, неабходныя для росту і развіцця млекакормячых. Да іх адносяцца лінолевая кіслата, ліналенавая кіслата, арахідонавая кіслата, а таксама некаторыя інш. ненасычаныя тлустыя к-ты агульнай ф-лы CH3(CH2)x(CH=CHCH2)y(CH2)zCOOH (дзе x = 1,4,5,7, y = 1-6, z = 0-7), што маюць ад 18 да 24 атамаў вугляроду ў малекуле і цыс-канфігурацыю. З’яўляюцца структурнымі кампанентамі гліцэрыдаў, а таксама фосфаліпідаў, якія ўваходзяць у састаў біял. мембран; удзельнічаюць у біясінтэзе простагландзінаў. Колькасць Н.т.к. канчаткова не вызначана.
Лінолевая і α-ліналенавая к-ты не сінтэзуюцца ў жывёльных арганізмах, трапляюць у арганізм з ежай (алей, жывёльны тлушч). Арахідонавая і інш. Н.т.к. з’яўляюцца метабалітамі лінолевай і α-ліналенавай кіслот (могуць сінтэзавацца ў арганізме). Недахоп Н.т.к. выклікае дэрматыт. Патрэбнасць чалавека ў Н.т.к. каля 10 г у суткі (у пераліку на лінолевую к-ту).
т. 11, с. 271
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тлу́сты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
тлу́сты |
тлу́стая |
тлу́стае |
тлу́стыя |
| Р. |
тлу́стага |
тлу́стай тлу́стае |
тлу́стага |
тлу́стых |
| Д. |
тлу́стаму |
тлу́стай |
тлу́стаму |
тлу́стым |
| В. |
тлу́сты (неадуш.) тлу́стага (адуш.) |
тлу́стую |
тлу́стае |
тлу́стыя (неадуш.) тлу́стых (адуш.) |
| Т. |
тлу́стым |
тлу́стай тлу́стаю |
тлу́стым |
тлу́стымі |
| М. |
тлу́стым |
тлу́стай |
тлу́стым |
тлу́стых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
чарназём, ‑у, м.
Урадлівая, багатая перагноем глеба ў стэпавых і лесастэпавых раёнах, якая вызначаецца цёмным колерам. Тлустыя скібы вільготнага чарназёму круціліся пад плугамі і клаліся адна на адну. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плаўні́к, ‑а, м.
Орган руху ў рыб і водных жывёл. Недзе ўнізе санліва варочаецца рака ў сваіх берагах ды размінаюць плаўнікі тлустыя самы... Гаўрылкін. Напяўшы тугія плаўнікі, Хвастамі ад прагнасці б’юць шчупакі. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліпааксігена́за
(ад гр. lipos = тлушч + аксіген)
фермент класа аксідарэдуктазаў, які акісляе ненасычаныя тлустыя кіслоты да перакісаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ліпа́зы
(ад гр. lipos = тлушч)
ферменты, якія забяспечваюць у арганізме расшчапленне ліпідаў на гліцэрын і тлустыя кіслоты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЯРО́ЗАЎСКІ СЫРАРО́БНЫ КАМБІНА́Т.
Створаны ў 1944 у г. Бяроза Брэсцкай вобл. як малочны з-д. З 1986 камбінат, з 1994 адкрытае акц. т-ва. Дзейнічаюць маслацэх, цэхі плаўленых сыроў, па вырабе натуральна-малочнай і нятлустай прадукцыі, сухой малочнай прадукцыі, вырабаў з немалочнай сыравіны. Асн. прадукцыя (1996): масла сметанковае, сыры тлустыя, натуральна-малочная прадукцыя.
т. 3, с. 412
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІ́ЎКАВЫ АЛЕ́Й, праванскі алей,
алей з мякаці аліў (гл. Масліна). Вадкасць ад светла-жоўтага да карычневага колеру, t застывання ад -2 да -6 °C, шчыльн. 0,91—0,918·103 кг/м³, невысыхальны алей. Мае ў сабе тлустыя кіслоты: насычаныя 9—20% (пераважна пальміцінавая), алеінавую 54—81%, лінолевую 15%. Выкарыстоўваецца як харч. прадукт, сыравіна ў вытв-сці спец. тэкст. мыла; кампанент змазвальных матэрыялаў, касметычных сродкаў, раствораў вітамінаў і прэпаратаў для ін’екцый.
т. 1, с. 261
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)