тка́цка-аддзе́лачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тка́цка-аддзе́лачны тка́цка-аддзе́лачная тка́цка-аддзе́лачнае тка́цка-аддзе́лачныя
Р. тка́цка-аддзе́лачнага тка́цка-аддзе́лачнай
тка́цка-аддзе́лачнае
тка́цка-аддзе́лачнага тка́цка-аддзе́лачных
Д. тка́цка-аддзе́лачнаму тка́цка-аддзе́лачнай тка́цка-аддзе́лачнаму тка́цка-аддзе́лачным
В. тка́цка-аддзе́лачны (неадуш.)
тка́цка-аддзе́лачнага (адуш.)
тка́цка-аддзе́лачную тка́цка-аддзе́лачнае тка́цка-аддзе́лачныя (неадуш.)
тка́цка-аддзе́лачных (адуш.)
Т. тка́цка-аддзе́лачным тка́цка-аддзе́лачнай
тка́цка-аддзе́лачнаю
тка́цка-аддзе́лачным тка́цка-аддзе́лачнымі
М. тка́цка-аддзе́лачным тка́цка-аддзе́лачнай тка́цка-аддзе́лачным тка́цка-аддзе́лачных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тка́цка-апрацо́ўчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тка́цка-апрацо́ўчы тка́цка-апрацо́ўчая тка́цка-апрацо́ўчае тка́цка-апрацо́ўчыя
Р. тка́цка-апрацо́ўчага тка́цка-апрацо́ўчай
тка́цка-апрацо́ўчае
тка́цка-апрацо́ўчага тка́цка-апрацо́ўчых
Д. тка́цка-апрацо́ўчаму тка́цка-апрацо́ўчай тка́цка-апрацо́ўчаму тка́цка-апрацо́ўчым
В. тка́цка-апрацо́ўчы (неадуш.)
тка́цка-апрацо́ўчага (адуш.)
тка́цка-апрацо́ўчую тка́цка-апрацо́ўчае тка́цка-апрацо́ўчыя (неадуш.)
тка́цка-апрацо́ўчых (адуш.)
Т. тка́цка-апрацо́ўчым тка́цка-апрацо́ўчай
тка́цка-апрацо́ўчаю
тка́цка-апрацо́ўчым тка́цка-апрацо́ўчымі
М. тка́цка-апрацо́ўчым тка́цка-апрацо́ўчай тка́цка-апрацо́ўчым тка́цка-апрацо́ўчых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тка́цка-вышыва́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тка́цка-вышыва́льны тка́цка-вышыва́льная тка́цка-вышыва́льнае тка́цка-вышыва́льныя
Р. тка́цка-вышыва́льнага тка́цка-вышыва́льнай
тка́цка-вышыва́льнае
тка́цка-вышыва́льнага тка́цка-вышыва́льных
Д. тка́цка-вышыва́льнаму тка́цка-вышыва́льнай тка́цка-вышыва́льнаму тка́цка-вышыва́льным
В. тка́цка-вышыва́льны (неадуш.)
тка́цка-вышыва́льнага (адуш.)
тка́цка-вышыва́льную тка́цка-вышыва́льнае тка́цка-вышыва́льныя (неадуш.)
тка́цка-вышыва́льных (адуш.)
Т. тка́цка-вышыва́льным тка́цка-вышыва́льнай
тка́цка-вышыва́льнаю
тка́цка-вышыва́льным тка́цка-вышыва́льнымі
М. тка́цка-вышыва́льным тка́цка-вышыва́льнай тка́цка-вышыва́льным тка́цка-вышыва́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тка́цка-прадзі́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тка́цка-прадзі́льны тка́цка-прадзі́льная тка́цка-прадзі́льнае тка́цка-прадзі́льныя
Р. тка́цка-прадзі́льнага тка́цка-прадзі́льнай
тка́цка-прадзі́льнае
тка́цка-прадзі́льнага тка́цка-прадзі́льных
Д. тка́цка-прадзі́льнаму тка́цка-прадзі́льнай тка́цка-прадзі́льнаму тка́цка-прадзі́льным
В. тка́цка-прадзі́льны (неадуш.)
тка́цка-прадзі́льнага (адуш.)
тка́цка-прадзі́льную тка́цка-прадзі́льнае тка́цка-прадзі́льныя (неадуш.)
тка́цка-прадзі́льных (адуш.)
Т. тка́цка-прадзі́льным тка́цка-прадзі́льнай
тка́цка-прадзі́льнаю
тка́цка-прадзі́льным тка́цка-прадзі́льнымі
М. тка́цка-прадзі́льным тка́цка-прадзі́льнай тка́цка-прадзі́льным тка́цка-прадзі́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тка́цка-прадзі́льны тка́цко-пряди́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тка́цко-пряди́льный тка́цка-прадзі́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГРО́ДЗЕНСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ ТОНКАСУКО́ННАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ.

Засн. ў 1947 як тонкасуконны камбінат. З 1986 сучасная назва. Уключае ткацка-апрацоўчую (галаўное прадпрыемства) і прадзільную ф-кі. Асн. прадукцыя: паўшарсцяныя палітовыя і касцюмныя тканіны.

т. 5, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ДЫВАНЫ́ БРЭ́СТА»,

адкрытае акцыянернае таварыства ў г. Брэст. Пачало дзейнічаць у 1960 як Брэсцкі дывановы камбінат. У 1970 на базе дывановага камбіната і Брэсцкай суконнай ф-кі створана дыванова-суконнае аб’яднанне. З 1984 дывановае вытв. аб’яднанне. З 1993 сучасная назва. У «Д.Б.» ўваходзяць прадзільная і ткацка-аддзелачная ф-кі. Працуе на мясц. і прывазной сыравіне. Асн. прадукцыя (1997): апаратная пража розных відаў (чысташарсцяная, паў шарсцяная і інш.), жакардавыя дываны і дывановыя вырабы.

Да арт. «Дываны Брэста». Дыван «Беларусь». Мастак А.​Гаўрыленка.

т. 6, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ ТОНКАСУКО́ННЫ КАМБІНА́Т.

Пабудаваны ў 1947 (1-я чарга) у Мінску; у 1959 пушчана 2-я чарга. Складаўся з 3 цэхаў: прадзільнага, ткацкага і аддзелачнага. У 1959—65 тэхналагічна пераабсталяваны. У 1975—78 пабудаваны і ўведзены ў дзеянне ткацка-аддзелачны, быт. і адм. карпусы на новай вытв. пляцоўцы. На старой пляцоўцы праведзена поўная рэканструкцыя і створана прадзільная ф-ка. У 1981 М.т.к. перайменаваны ў Мінскае вытв. тонкасуконнае аб’яднанне. З 1994 адкрытае акц. т-ва «Сукно». Асн. прадукцыя (1999): мэблевыя, аблегчаныя касцюмныя, жакардавыя і шарсцяныя палітовыя тканіны, жакардавыя і шарсцяныя коўдры.

т. 10, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ВІ́ЦЕБСКІЯ ДЫВАНЫ́»,

акцыянернае т-ва ў Віцебску. Дзейнічае з 1947 як дывановы камбінат (створаны на базе Віцебскай лёнапрадзільнай фабрыкі «Дзвіна»). У 1970 у склад камбіната ўвайшла Віцебская ф-ка нятканых матэрыялаў (створана ў 1947 як лёнапрадзільна-шпагатная ф-ка). У 1978 пушчана ф-ка прашыўных дывановых вырабаў. З 1980 дывановае вытв. аб’яднанне, з 1994 сучасная назва. Уключае ф-кі: ткацка-аддзелачную, прашыўных дывановых вырабаў, нятканых матэрыялаў. Асн. прадукцыя (1997): дываны і дывановыя вырабы (жакардавыя і аксмінстэрскія паўшарсцяныя), дарожкі ворсавыя машыннай выпрацоўкі паўшарсцяныя і з хім. валокнаў, прашыўныя (тафтынгавыя) дывановыя пакрыцці, швейны і мэблевы вацін, байка для абутку.

Развіццё тканых маст.-прамысл. вырабаў «Віцебскіх дываноў» адбывалася ў рэчышчы агульных тэндэнцый усх. і еўрап. дывана з выкарыстаннем традыцый бел. дыванаткацтва. Гісторыя стварэння дываноў звязана са станаўленнем на Беларусі ворсавага дывана машыннай вытв-сці. У канцы 1940-х—1950-я г. для набіўных стужкавых жакардавых дываноў мастакі Т.​Гусева, М.​Дзёмін, З.​Луданэ, Г.​Саленікава, В.​Сенькіна, І.​Шурупаў выкарыстоўвалі кампазіцыйныя схемы класічнага ўсх. дывана, з выразна акрэсленым цэнтрам і шлякам. У іх пераважалі матывы традыц. бел. арнаменту са строгай монакампазіцыяй і буйнымі геаметрызаванымі формамі (ромб, крыж), выкарыстоўвалася і арнаментыка інш. народаў свету (дываны «Беларускі», «Слуцкі», «Фестывальны»). У 1960—70-я г. сталі больш пашыранымі аксмінстэрскія дываны, якія побач з прутковым жакардам складалі аснову асартыменту; змяніліся суадносіны іх асн. элементаў, часцей выкарыстоўваліся рапортныя кампазіцыі з эклектычным спалучэннем формаў, іх каларыстычная гама стала больш светлая. З 2-й пал. 1970-х г. асвойваецца вытв-сць тафтынгавых пакрыццяў з рэльефным і друкаваным малюнкам. Мастакі Я.​Папова, У.​Федаровіч, В.​Шастоўскі шукаюць новыя маст. вырашэнні, шляк замяняецца бардзюрам, больш цэльным становіцца каларыт («Акцэнт», «Раслінны», «Рубін»). Цэнтр. месца ў кампазіцыях дываноў канца 1980-х г. адведзена асацыятыўным вобразам (мастакі Г.​Бычкоўская, М.​Кабанова, А.​Свірыдзенка, Л.​Цыбульская), складаны арнамент (пераважаюць раслінныя формы ці геам. абстракцыі) набыў жывапіснасць, падкрэслена гарманічным і вытанчаным стаў каларыт («Калейдаскоп», «Лотас», «Рытм»). Віцебскія дываны экспанаваліся на міжнар. выстаўках у Алжыры, Англіі, Бразіліі, Галандыі, Індыі, Турцыі, Францыі і інш.

Л.​А.​Федарук Л.​А.​Федарчук, М.​Л.​Цыбульскі.

Да арт. Віцебскія дываны. Л.​Цыбульская. Жакардавы дыван. 1993.
Да арт. Віцебскія дываны. Я.​Папова. Жакардавы дыван. 1995.
Да арт. Віцебскія дываны. М.​Кабанова. Аксмінстэрскі дыван. 1992.
Да арт. Віцебскія дываны. У.​Федаровіч. Аксмінстэрскі дыван. 1995.

т. 4, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)